Беларуская Служба

Польскія радыё і тэлебачанне рыхтуюцца да фестывалю «Два тэатры»

05.08.2021 09:17
19 гадоў ён праходзіў у Сопаце, а пасля года пандэмічнага перапынку вяртаецца ў іншы польскі горад – у Замасць.
Andrzej Wnuk  Prezydent Miasta Zamościa, Agnieszka Kamińska  Prezes Zarządu Polskiego Radia; Jacek Kurski  Prezes Zarządu Telewizji Polskiej i Mateusz Matyszkowicz  Członek Zarządu TVP
Andrzej Wnuk – Prezydent Miasta Zamościa, Agnieszka Kamińska – Prezes Zarządu Polskiego Radia; Jacek Kurski – Prezes Zarządu Telewizji Polskiej i Mateusz Matyszkowicz – Członek Zarządu TVPPR

Прадстаўнікі горада Замасць, Польскае радыё і Польскае тэлебачанне падпісалі пагадненне аб арганізацыі фестывалю «Два тэатры». 19 гадоў ён праходзіў у Сопаце, а пасля года пандэмічнага перапынку вяртаецца ў іншы польскі горад – у Замасць.

Фестываль мае конкурсную форму і ўключае ў сябе спектаклі радыё і тэлевізіі, якія трансліраваліся ў 2019-2020 гады. Агулам гледачы пачуюць і ўбачаць дзясяткі спектакляў. Як кажа старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Камінская, Замасць – гэта ідэальнае месца для прэзентацыі лепшых радыёспектакляў:

-Замасць – гэта вельмі прыгожы горад з традыцыямі, багатай гісторыяй. Фестываль «Два тэатры» таксама мае доўгую традыцыю. Тэатр Польскага радыё – амаль 100 гадоў гісторыі. Змена месца выклікана тым, што мы хочам, каб агульным элементам, які спалучае спектаклі, была традыцыя, гісторыя, спадчына. Замасць – адпаведнае для гэтага месца.

Фестываль «Dwa Teatry» пройдзе з 17 па 20 верасня.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры