Беларуская Служба

Польскае радыё ўшанавала памяць супрацоўнікаў, якія ў 1939 годзе да капітуляцыі сталіцы вялі радыёперадачы

07.09.2021 13:43
У будынку Польскага радыё адкрыта памятная дошка.
Аўдыё
Photo:
Photo:Cezary Piwowarski/Polish Radio


Старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска падкрэсліла, што радыйшчыкі ў той час праявілі мужнасць і самаадданасць:

-На працягу цэлага месяца вельмі цяжкіх баёў у абарону Варшавы Польскае радыё агучвала аб’явы, інфармавала пра небяспеку. Дапамагала жыхарам Варшавы выжыць. Сёння нам цяжка ўявіць, што перажывалі працаўнікі Польскага радыё, змагаючыся за кожны дзень, кожную хвіліну і секунду трансляцыі.

Гераізм радыйшчыкаў таксама пацвярджаецца сталёвымі грампласцінкамі, на якіх захаваныя запісы з верасня 1939 года, у тым ліку прамовамі мэра ваеннай сталіцы Стэфана Стажыньскага і міністра замежных спраў Юзэфа Бэка. «Калекцыя 93 знойдзеных арыгінальных запісаў была занесена ў Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА »Памяць свету«. Неўзабаве гэтыя запісы будуць выпушчаныя Польскім радыё ў спецыяльных альбомах – сказала Агнешка Каміньска:

-Спадзяюся, што 14 лютага, дзень узнікнення Арміі Краёвай, будзе той датай, калі мы зможам пачуць і пабачыць выдадзеныя запісы. Мы б хацелі, каб у гэтым альбоме апынуліся ўсе запісы з 93 стальных грампласцінак.

Сёння таксама адкрылася выстава, якая прадстаўляе найбольш важных людзей, месцы і падзеі для Польскага радыё 82 -гадовай даўніны.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры