Беларуская Служба

Польскае радыё да 40-годдзя ваеннага становішча выдала альбом

13.12.2021 13:40
Ён выйшаў пад назвай «Каб Польшча будзе Польшчай».
Альбом «Каб Польшча будзе Польшчай»фота: Польскае радыё

Да 40-годдзя ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча Польскае радыё падрыхтавала альбом «Каб Польшча была Польшчай». Выданне складаецца з двух кампакт-дыскаў і больш чым 120-старонкавай кнігі з фотаздымкамі і дакументамі ды каментарамі гісторыкаў і экспертаў. Кіраўнік праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска падкрэслівае, што гэта выключнае выдавецтва:

-Смела магу сказаць, што альбом не з'яўляецца штампавым паўторам некаторых здымкаў. Гэта новы погляд на падзеі снежня 1980 году. Мы можам перажыць гэта яшчэ раз дзякуючы музычнаму кампаненту. Акрамя таго, цудоўная іканаграфія, якая адчыняе вочы на многія справы. Я ўсім рэкамендую альбом «Каб Польшча была Польшчай», бо гэта вельмі важны ўнёсак у нашую тоеснасць і памяць пра герояў.

Першы кампакт-дыск прысвечаны ваеннаму становішчу, другі – рэлігійнай і грамадскай дзейнасці і пакутніцкай смерці благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі. Запісы паходзяць з архіва Польскага радыё.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры