У варшаўскім «Nowy Teatr» адбудзецца прэм’ера спектакля «1.8M» рэжысёра Івана Вырыпаева. 1,8 метра – столькі месца прызначана для чалавека ў перапоўненых беларускіх турмах.
Спектакль створаны ў падтрымку палітзняволеных Беларусі. Ён засноўваецца на тэкстах, якія палітвязні гаварылі ў судах і пісалі ў лістах сваякам.
Спектакль будзе іграцца на беларускай, рускай і польскай мовах (з англійскімі субцітрамі). Праказы пройдуць 28, 29 і 30 снежня. У рамках праекта таксама адбудзецца дабрачынная акцыя для людзей, якія церпяць ад рэпрэсій.
Адначасова ў прасторы «Nowy Teatr» з панядзелку працуе суправаджальная выстава «Бунтары і качэўнікі – Галасы Беларусі». Гэта прастора для выказвання супраціву і неабходнасці пераменаў. Бунтары і качэўнікі – яны будуюць нізавую беларускую ідэнтычнасць. Кароткія мастацкія выказванні, створаныя ў рамках фестывалю ECLAT, адлюстроўваюць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. Выкарыстоўваючы мастацкія сродкі, творцы прымушаюць галасы гучаць, даюць ім магчымасць быць пачутымі ў Еўропе і ў свеце.
Выстава складаецца з дзвюх відэапрац: «Рэха – галасы з Беларусі», «Музыка пратэстаў», а таксама акцыі, у якой можна даслаць паштоўку палітвязням Беларусі.
ав