Беларуская Служба

Падрыхтаваны два новыя маршруты вакол віленскіх могілак Роса

11.01.2022 09:17
Яны даступныя на мабільных прыладах і могуць дапамагчы наведванне гэтага польскага нацыянальнага некропаля без наймання гіда.
Аўдыё
  • Падрыхтаваны два новыя маршруты вакол віленскіх могілак Роса
o.   . 1939
Рoса. Магілы польскіх салдат. 1939Аўтар: Lestat (Jan Mehlich) - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4116978

Два новыя маршруты вакол віленскіх могілак Роса падрыхтаваў Сацыяльны камітэт па апецы Старых Росаў. Яны даступныя на мабільных прыладах і могуць дапамагчы падчас наведвання гэтага польскага нацыянальнага некропаля без наймання гіда.

Як паведаміў Польскаму радыё Дарыюш Лявіцкі з Сацыяльнага камітэту апекі Старых Росаў, новыя маршруты дапоўняць існуючыя, якія былі прэзентаваныя амаль два гады таму. Сама ідэя ўзнікла значна раней.

-Турысты прапанавалі нам стварыць віртуальны даведнік, які б паказаў найбольш важныя магілы людзей, якія спачываюць у гістарычным некропалі, – тлумачыць Дарыюш Лявіцкі.

Побач з асноўным маршрутам і маршрутам па магілах лекараў, створаны маршруты для лістападаўскіх і студзеньскіх паўстанцаў і сям'і Пілсудскіх.

-У кожным маршруце побач з абранай асобай прыводзіцца дакладнае месца пахавання, біяграфічны профіль, іканаграфія, надпіс і інфармацыя аб кансервацыі, а таксама цікавыя факты, – кажа Дарыюш Лявіцкі.

Матэрыялы, неабходныя для агляду славутасцяў, можна знайсці на польскай мове на сайце rossa.lt ва ўкладцы «Маршруты».

Могілкам Росы больш за дзвесце гадоў. Гэта адзін з чатырох польскіх нацыянальных некропаляў. Там пахаваны заслужаныя людзі. У 1936 годзе тут было пахавана сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры