Беларуская Служба

Сёлета Нацыянальны музей у Кракаве падрыхтуе 28 выстаў і мерапрыемстваў

19.01.2022 09:17
У мінулым годзе ўсе выставы ва ўсіх філіялах Нацыянальнага музею ў Кракаве наведалі 700 тысяч чалавек.
Аўдыё
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

На выставах будуць паказаны творы вядомых польскіх і замежных мастакоў, у тым ліку Яцэка Мальчэўскага, Тамары Лэмпіцкай, Вільгельма Хамершоя і нават Бэнксі.

У верасні Нацыянальны музей у Кракаве падрыхтуе адну з найбуйнейшых у гісторыі выставаў ікон у стылі арт-дэко, кажа дырэктар музею Анджэй Шчэрскі:

-Выстава Тамары Лэмпіцкай – гэта гістарычная падзея. Ніколі не ўдалося прывезці ў Польшчу такую колькасць працаў гэтай выдатнай артысткі. Там будуць працы, якімі яна вядомая, то бок партрэты, але і жанравыя сцэны. Гэта рэчы, якія мы, часцей за ўсё, у Польшчы не глядзім. Тамара Лэмпіцкая прыязджае да нас дзякуючы супрацы з Нацмузеем у Любліне. Варта падкрэсліць, што гэта выдатны прыклад супрацы паміж культурніцкімі ўстановамі ў Польшчы.

У мінулым годзе ўсе выставы ва ўсіх філіялах Нацыянальнага музею ў Кракаве наведалі 700 тысяч чалавек. Большасць (больш за 300 тысяч) наведалі музей Чартарыйскіх, дзе, сярод іншых, экспануецца знакамітая карціна Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Польскае радыё падрыхтавала адмысловыя перадачы для дзяцей на канікулах

18.01.2022 14:02
У Першай праграме Польскага радыё расказваюць пра ўнікальныя месцы і ідэі для правядзення часу на зімовых канікулах.