Беларуская Служба

У музеі «Аўшвіц» праходзіць падрыхтоўка да 77-й гадавіны вызвалення нямецкага канцлагера

26.01.2022 15:10
Цырымонія пачнецца ў чацвер, 27 студзеня ў 16.00, то бок у гадзіну, калі чырвонаармейцы адкрылі вароты нямецкага канцлагера.
  -.
Дзяржаўны музей «Аўшвіц-Біркенаў».Luka Dakskobler/ Shutterstock

Як мінімум дзесяць былых вязняў возьмуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 77-й гадавіны вызвалення былога нямецкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў». У Асвенцыме ідзе апошняя падрыхтоўка да цырымоніі. Нагадваем, 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту.

Сёлета Дзяржаўны музей «Аўшвіц-Біркенаў» вырашыў, што палітыкі не будуць выступаць падчас цырымоніі. «Слова возьмуць толькі былыя вязні», – кажа прэс-сакратар установы Барташ Бартызэль(Bartosz Bartyzel):

- У сувязі са складанай міжнароднай сітуацыяй мы хацелі, каб голас былых вязняў прагучаў вельмі выразна. Гэта словы сведкаў найважнейшыя і да іх сёлета будзем, перш за ўсё, прыслухоўвацца.

Падчас цырымоніі можна будзе паслухаць сведчанні тых, хто выжыў «Аўшвіц»: Галіны Бірэнбаўм і Багдана Бартнікоўскага. Тры іншыя жанчыны – былыя вязні канцлагера будуць успамінаць першы транспарт вязняў у «Аўшвіц». Пра сваю прысутнасць на цырымоніі заявіў прэм'ер-міністр Францыі.

Цырымонія пачнецца ў чацвер, 27 студзеня ў 16.00 – верагодна, а гэтай гадзіне чырвонаармейцы адкрылі вароты нямецкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў».

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры