Украіна хоча пазычыць у Польшчы меч гетмана Пятра Сагайдачнага з мэтай часовай выставы. Зброя ўкраінскага нацыянальнага героя будзе выстаўлена на выставе да 400-годдзя яго смерці. Аб намеры часовай экспазіцыі ва Украіне гістарычнага артэфакта паведаміў міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка. Паводле яго, згаданае пытанне было ўзгодненае з міністрам культуры Польшчы Пятром Гліньскім.
Украіна хоча, каб зброя была выстаўленая ў Кіеве яшчэ ў бягучым годзе. Пётр Конанавіч Канашэвіч-Сагайдачны атрымаў згаданы меч ад князя Уладзіслава IV Вазы пасля перамогі ў Хацінскай бітве. У цяперашні час ён знаходзіцца на Вавелі.
Пётр Сагайдачны быў камандзірам запарожскіх казакоў, удзельнічаў разам з імі, між іншым, у войнах Рэчы Паспалітай супраць Расіі. У 1618 годзе яго 20-тысячны атрад у складзе польска-літоўска-казацкіх войскаў удзельнічаў у няўдалым штурме Масквы.
IAR /аз