180 унікальных загадак-рыфмаванак і добрыя малюнкі дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з беларускім жывёльным і раслінным светам.
Аўтарам вершаваных загадак выступіў вядомы беларускі блюзавы музыкант і паэт Юрый Несцярэнка. Складальнікі кнігі зрабілі прадукт арыентаваны на сучасных беларускіх дзетак. Простую зразумелую мову тэкстаў дапаўняюць стылёвыя ілюстрацыі. Мастак праекта імкнуўся выяўляць «герояў» кнігі так, каб зацікавіць маленькіх чытачоў і дапамагчы ім арыентавацца ў жывой прыродзе роднага краю.
Ідэйным натхняльнікам кнігі з’яўляецца Павел Белавус. Творчая каманда «Годна» прыклала ўсе намаганні, каб давесці справу да фіналу. Кніга выходзіць невялікім накладам і ўжо даступная для перадзамовы: https://tn.by/product/nievierahodny-sviet/
Кошт па перадзамове – 15 рублёў. Далей кошт будзе павышацца і складзе 20 рублёў за асобнік.
Робячы перадзамову цяпер, вы падтрымліваеце выданне кнігі. Першы тыраж будзе выдадзены за сродкі, якія кампанія атрымае з перадзамовы.
Грошы з продажу кніг пойдуць на падтрымку сям’і Паўла Белавуса. Зараз ён знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем.
ав