Беларуская Служба

Абсталяванне і сродкі для аховы помнікаў ва Украіне збіраюцца ў многіх месцах Польшчы

09.03.2022 11:45
У выніку ўварвання Расіі ва Украіну культурная спадчына атакаванай краіны знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай.
,
Статуя, загорнутая ў ахоўную прасціну ў Львове PAP/EPA/MIGUEL A. LOPES

Абсталяванне і сродкі для аховы помнікаў ва Украіне збіраюцца ў многіх месцах Польшчы. Арганізатары акцыі – Фонд культурнай спадчыны і мясцовыя ўлады, кажа старшыня фонду Міхал Лашчкоўскі:

-Фонд культурнай спадчыны дзесяць гадоў праводзіць кансерватарскія працы шматлікіх помнікаў на тэрыторыі Украіны. На просьбу кансерватара са Львова і іншых розных установаў мы арганізавалі збор супрацьпажарнай тэхнікі, якая павінна дапамагчы забяспечыць аб’екты, якія знаходзяцца пад пагрозай, у Львове і іншых гарадах. Мы стараемся сабраць як мага большую колькасць вогнетушыцеляў, супрацьпажарных коўдраў і тканін.

Зборы ў абарону помнікаў Украіны праводзяцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Лодзі, Шчэціне, Кракаве. Перавозка вывезенай тэхнікі ва Украіну будзе ажыццяўляцца спецыяльным цягніком. Таксама распачаўся збор сродкаў.

Фонд культурнай спадчыны быў створаны ў 2012 годзе для аховы спадчыны на былых польскіх тэрыторыях. Фонд праводзіць прыродаахоўную працу ў Польшчы, Беларусі, Францыі, Украіне і Італіі. Найбольшыя работы знаходзяцца на Лычакоўскіх могілках у Львове, у Калегіяльнай царкве Святога Лаўрэнція ў Жоўкве, у Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Тройцы ў Оліцы на Валыні і на Габрэйскіх могілках у Варшаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Мастачка Дар’я Цемра выказалася супраць вайны карцінай на бінтах

08.03.2022 10:23
Алеем на бінтах Дар’я стварыла карціну пад назвай «Знак болю».