Беларуская Служба

Інстытут «Polonika» дапамагае ахоўваць помнікі ва Украіне

10.03.2022 10:30
Расійскае войска ўжо разбурыла некалькі гістарычных цэркваў, знішчыла гістарычны Харкаўскі ўніверсітэт і дзясяткі іншых культурных аб’ектаў.
ХаркаўPAP/EPA/STANISLAV KOZLIUK

Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой Polonika падтрымлівае ўкраінскіх кансерватараў помнікаў у захаванні матэрыяльнай культурнай спадчыны. У сувязі з узмацненнем агрэсіі расійскіх войскаў супраць украінскіх гарадоў мясцовыя помнікі знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. Дырэктар інстытута Дарота Янішэўская-Якубяк (Janiszewska-Jakubiak) тлумачыць, што расійскія атакі ўжо нанеслі страты, якія цяжка ацаніць:

- Напрыклад, Чарнігаў – мы з жахам назіраем за тым, што там адбываецца. Горад-кандыдату ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА падвяргаецца злачынным ваенным дзеянням. Луцк, Валынь, Алыка – гэта месцы вельмі важныя для польскай гісторыі. У Жытоміры знаходзіцца адзін з важнейшых для польскай гісторыі архіваў.

Расійскае войска ўжо разбурыла некалькі гістарычных цэркваў, знішчыла гістарычны Харкаўскі ўніверсітэт і дзясяткі іншых культурных аб’ектаў. Таму «Polonika» падтрымлівае ахову помнікаў, у тым ліку ў Львове:

-Мы стараемся забяспечыць скульптуры, якія знаходзяцца перад Лацінскім кафедральным саборам, аб’екты на тэрыторыі Старога горада. Паводле пачатковага рашэння, скульптуры мелі быць забяспечаныя негаручымі матэрыяламі. Аднак зараз мы бярэм пад увагу дэмантаж часткі аб’ектаў і іх перанясенне ў іншыя месцы

Львоўскія камяніцы і сакральныя будынкі славяцца ўнікальнай каштоўнасці вітражамі нагадвае Дарота Янішэўская-Якубяк. Пакуль львоўскія кансерватары не забяспечвалі яшчэ гістарычных надмагілляў палякаў, пахаваных на Лычакоўскіх могілках, або гістарычных Могілак львоўскіх арлянят.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Абсталяванне і сродкі для аховы помнікаў ва Украіне збіраюцца ў многіх месцах Польшчы

09.03.2022 11:45
У выніку ўварвання Расіі ва Украіну культурная спадчына атакаванай краіны знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай.