Беларуская Служба

Кіеўскі сімфанічны аркестр праводзяць рэпетыцыі ў Польскім радыё

14.04.2022 08:14
Канцэртны тур аркестру пачнецца 21 красавіка ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве.
Кіеўскі сімфанічны аркестр у канцэртнай студыі Вітольда Лютаслаўскага ў Польскім радыё PAP/Piotr Nowak

Кіеўскія музыкі ўжо знаходзяцца ў Польшчы і праводзяць рэпетыцыі ў Польскім радыё. Удзельнікі Кіеўскага сімфанічнага аркестра ў канцэртнай студыі Вітольда Лютаслаўскага ў Варшаве рыхтуюцца да еўрапейскага канцэртнага туру. Падчас першай пасля пачатку вайны рэпетыцыі выканаўчы дырэктар Кіеўскага сімфанічнага аркестра Ганна Ставічэнка падзякавала Польшчы, міністру культуры, Інстытуту музыкі і танца, Нацыянальнай філармоніі і Польскаму радыё, якія аказалі дапамогу і далі рэпетыцыйную залу:

-Дзіўна, наколькі вялікую падтрымку атрымаў аркестр. Цудоўна бачыць, як усе вядучыя музычныя ўстановы Польшчы працуюць разам, каб дапамагчы нам, зрабіць месца даступным для нас. Мы тут, каб гаварыць нашым голасам, каб перадаць паведамленне свету. Цяпер гэта магчыма, таму што мы тут разам, таму вялікі дзякуй, і мы разам пераможам.

Італьянец Луіджы Гагера, які ўзначальвае Кіеўскі сімфанічны аркестр з 2018 года, сказаў, што гэта не толькі частка ўкраінскай культуры і спадчыны, але і сімвал:

-Нашы адносіны, мае як італьянца з украінскімі музыкамі, з'яўляюцца сімвалам таго, чаго хоча Украіна, гэта значыць інтэграцыі з Еўропай. Я бачу ў нашай штодзённай працы, што мы натхняем адзін аднаго. Мы павінны збірацца разам, каб аднавіць еўрапейскую ідэнтычнасць.

Канцэртны тур аркестру пачнецца 21 красавіка ў Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве, дзе на спецыяльным канцэрце пад патранажам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны прагучаць кампазіцыі, якія прадстаўляюць украінскую аркестравую музыку ад пачатку 1770-х да шэдэўраў ХХ стагоддзя.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

У Дзень памяці ахвяр катынскага забойства адкрылася выстава «Асташкаў, паштовая скрыня № 37»

13.04.2022 14:16
Выстава Інстытута нацыянальнай памяці прысвечана лёсу грамадзян Польшчы, зняволеных у спецлагеры НКУС у Асташкаве і забітых падчас катынскага злачынства.