Беларуская Служба

Кавары прыцягваюць не толькі аматараў гісторыі(ФОТА)

22.04.2022 13:10
Кавары і ваколіца – гэта прыгожа размешчаны на захадзе Польшчы куток.
Аўдыё
  • Кавары і ваколіца – гэта прыгожа размешчаны на захадзе куток Польшчы.
КаварыAutorstwa Karkonosz - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20210490

Ковары(Kowary) размешчаныя ля падножжа гораў Карканошы(Karkonosze) ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Гэта горад з багатай гісторыяй, паколькі тут перапляталіся ўплывы многіх культур і народаў. Як у саміх Каварах, так і ў ваколіцы ёсць шмат прываблівасцей, сярод якіх кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе.

Заснаванне Кавараў было звязанае са здабычай жалезнай руды і кавальствам. У 1148 годзе на схіле гары Руднік была выяўлена жалезная руда, а праз 10 гадоў па загаду тагачаснага князя – Баляслава Кучаравага, тут было створанае паселішча. У 1513 годзе Кавары атрымалі гарадскія правы ад тагачаснага караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава Ягелончыка. Перыяд горнай прамысловасці скончыўся для горада пасля Трыццацігадовай вайны. Тады таксама пачаўся перыяд ткацтва ў Каварах.

У выніку Сілезскіх войнаў Кавары і ўвесь рэгіён Ніжняй Сілезіі былі ўключаны ў склад Прусіі. У XIX стагоддзі пачаўся эканамічны крызіс. Не ўдалося выратаваць ткацкую прамысловасць. Адраджэнне эканомікі адбылося толькі пасля Першай сусветнай вайны. Потым былі адкрыты шахты і пачалася здабыча жалезнай руды.
У 1927 годзе пры эксплуатацыі жалезных руд у Каварах пачалі здабываць таксама ўран. У 1945 годзе Кавары былі ўключаны ў склад Польшчы, а мясцовае насельніцтва пераселенае ў Германію. Таксама была адноўлена здабыча ўрану, які выкарыстоўваўся савецкай атамнай энергетыкай. Аднак згаданы працэс быў ахутаны таямніцай. У часы Польскай Народнай Рэспублікі ў Каварах працавала вядомая на ўсю Польшчу фабрыка дываноў.

Кавары. Autorstwa Pogribow - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=86380903 Кавары. Autorstwa Pogribow - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=86380903

Пабываючы ў Каварах варта наведаць Парк мініяцюр Ніжняй Сілезіі, створаны на тэрыторыі былой дывановай фабрыкі на вуліцы Замкавай 9 – гэта самая вядомая мясцовая славутасць – адзін з першых такіх паркаў у Польшчы. Гэта ўнікальнае месца, у якім мы можам палюбавацца дэталёва выкананымі мініяцюрамі замкаў, манастыроў, ратушаў і палацаў Ніжняй Сілезіі. У парку знаходзіцца найбуйнейшая ў Польшчы мадэль Карканошаў разам з вяршыняй Снежка(Śnieżka).

Дарэчы Снежка – самая высокая вяршыня Карканошаў (1603 метраў над узроўнем мора) і, безумоўна, адна з самых вялікіх прыродных славутасцей рэгіёну. Яна ўваходзіць у гэтак званую Карону Еўропы і Карону польскіх гор. Каб падняцца на яе несумненна патрэбны час і высілак, але панарама захапляе, а зробленыя фотаздымкі – сапраўдная каштоўнасць.

На Снежцы знаходзіцца Метэаралагічная абсерваторыя, пабудаваная ў 1969-1974 гадах. Гэта адзін з найважнейшых аб'ектаў такога тыпу ў Польшчы і ва ўсёй Еўропе. Апрача стандартных метэаназіранняў, навукоўцы правяраюць тут таксама сонечную радыяцыю, забруджванне атмасферы, радыеактыўнасць паветра.

Снежка. Autorstwa I, Derbeth, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2526744 Снежка. Autorstwa I, Derbeth, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2526744

Музей успамінаў – гэта магчымасць вярнуцца ў мінулае і зноў адчуць на ўласнай скуры подых часоў Польскай Народнай Рэспублікі. Мясцовы музей – гэта сховішча прыемных успамінаў з мінулых гадоў. Прастора ўстановы падрыхтаваная такім чынам, што гледачы ў адзін момант пераносяцца ў дамы сваіх бабуляў ці бацькоў.
Падземны турыстычны маршрут «Штольні Кавары» правядзе нас праз свет легендаў, таямніц і сапраўднай гісторыі. Наведвальнікі знаёмяцца з працай былых шахцёраў, даведаюцца аб спосабах здабычы, глядзяць калекцыі мінералаў і каштоўных камянёў. Маршрут па падземных калідорах, камерах і пячорах складае 1200 метраў і займае каля гадзіны.

Пры нагодзе варта наведаць таксама ўранавую шахту Падгужэ ў Каварах, дзе ў 1951-1958 гадах здабывалі радыеактыўны метал. У 1974-1989 гадах тут дзейнічаў Інгалаторый «Радон».
У Каварах абавязкова трэба адправіцца на шпацыр па Старым горадзе.

Шмат прываблівасцей чакае на турыстаў таксама ў ваколіцы. Папулярнасцю карыстаецца, напрыклад, Святыня Ванг – гэта пратэстанцкі парафіяльны касцёл, які знаходзіцца ў непадалёкім гарадку Карпач. Сам будынак неверагодна цікавы і незвычайны. Ён быў перанесены ў Польшчу ў 1842 годзе з горада Ванг у Нарвегіі. Будынак узнік напрыканцы XII і пачатку XIII стагоддзяў. Сама гісторыя касцёла і яго падарожжа ў Польшчу таксама вельмі цікавыя. Турысты згодна лічаць Святыню Ванг – адным з самых цікавых месцаў у рэгіёне.

Вестэрн-Сіці . Autorstwa Piotr Matyga - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12856589 Вестэрн-Сіці . Autorstwa Piotr Matyga - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12856589

Вестэрн-Сіці – гэта парк забаў у стылі Дзікага Захаду, размешчаны ў вёсцы Сцегны (Ścięgny) побач з Карпачам. Плошча Вестэрн-Сіці складае цэлых 65 гектараў. У каўбойскім гарадку кожны знойдзе нешта цікавае для сябе – стральба з лука, верхавая язда, цір, паказы верхавой язды ў стылі вестэрн.
У Карпачу варта наведаць мясцовую гравітацыйную анамалію. Тут насуперак законам фізікі машына сама ідзе ў гару. Адчуванні дзівосныя. Адзіны спосаб праверыць ці гэта праўда – наведаць гэтае анамальнае месца самому.

Варта наведаць таксама непадалёкі Хойніцкі замак, руіны якога размешчаны на ўзвышшы непадалёка ад Еленяй Гуры(Jelenia Góra). Гэта месца варта наведаць не толькі аматарам гісторыі. Замак Хойнік – гэта адны з самых вядомых замкавых руін у Ніжняй Сілезіі.

Хойніцкі замак. Autorstwa Piotr Klementowski - Doradca prezydenta Jeleniej Góry , e-mail : pklementowski@jeleniagora.pl - Urząd Miasta Jelenia Góra , e-mail : kultura@jeleniagora.pl , tel. 75 75 46 178, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28743053 Хойніцкі замак. Autorstwa Piotr Klementowski - Doradca prezydenta Jeleniej Góry , e-mail : pklementowski@jeleniagora.pl - Urząd Miasta Jelenia Góra , e-mail : kultura@jeleniagora.pl , tel. 75 75 46 178, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28743053

Кавары і ваколіца – гэта прыгожа размешчаны куток Польшчы. Блізкасць гор – як Карканошаў, так і Рудаваў Янавіцкіх (Rudawy Janickie), густая сетка турыстычных маршрутаў, а таксама асаблівы мікраклімат – нязменна прыцягваюць турыстаў.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу