Саксонскі сад у Варшаве – прыгожая зялёная зона ў цэнтры сталіцы, размешчаная побач з вядомым шпацырным праспектам, то бок Кракаўскім Прадмесцем(Krakowskie Przedmiescie), які злучае гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы. Напачатку тут быў сядзібны дом, потым магнацкі палац, а калі маёмасць набыў кароль Аўгуст ІІ Моцны – каралеўскі палац з годным караля паркам.
Саксонскі сад увайшоў у гісторыю Польшчы, як першы грамадскі парк у краіне і месца, дзе спецыяльна для патрэб сцэны, быў узведзены першы асобнастаячы будынак тэатра. Тут таксама адбылася прэм'ера першых польскіх фільмаў.
Сёлета Саксонскі сад у Варшаве святкуе сваё 295-годдзе. 27 мая 1727 года ён быў адкрыты, як першы грамадскі парк у Польшчы. Кароль Аўгуст ІІ Моцны адкрыў парк для ўсіх жыхароў сталіцы. Для наведвальнікаў былі закрытыя толькі два невялікія ўчасткі, якія непасрэдна прымыкалі да Саксонскага палаца. Парк хутка стаў месцам сустрэч грамадскіх элітаў Варшавы і стаў называцца «летнім салонам» сталіцы.
Саксонскі палац,, XVIII c./Autorstwa Johann Friedrich Knöbel - katalog wystawy „Pod jedną koroną. Kultura i sztuka w czasach unii polsko-saskiej“. Zamek Królewski w Warszawie 1997, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1497755
Сад размяшчаецца ў самым цэнтры Варшавы, паміж вуліцамі Каралеўскай, Маршалкоўскай, Сенатарскай і Вержбовай і плошчай маршала Юзафа Пілсудскага. Ён з’яўляецца візітнай картачкай Варшавы. Плошча парку складае каля 15 гектараў. На яго тэрыторыі знаходзіцца 21 рэканструкцыя барочных скульптур, адноўлены фантан па праекце Генрыка Марконі, сонечны гадзіннік, а таксама помнік Марыі Канапніцкай і Блакітны палац, назва якога ўзялася ад колеры даху.
Яшчэ на пачатку XVII стагоддзя тэрыторыя сённяшняга Саксонскага сада знаходзілася за межамі горада. І менавіта там, бургграф Тобіяш Морштын пабудаваў сядзібны дом, які пасля смерці брата атрымаў у спадчыну Ян Анджэй Морштын – былы каралеўскі сакратар, вялікі каронны скарбнік і адзін з найвыдатнейшых польскіх паэтаў эпохі барока. Амбіцыйны, закаханы ў прыгожыя прадметы і творы мастацтва, арыстакрат перабудаваў сядзібу пад Варшавай у двухпавярховы палац у стылі барока.
Аўгуст ІІ Моцны купіў яго ў спадчыннікаў Морштына ў 1713 годзе, то бок праз чатыры гады пасля абрання каралём Польшчы, і загадаў пашырыць аб’ект, даручыўшы згаданую працу выдатным майстрам з Дрэздэна. Ён таксама загадаў выкупіць усе ўчасткі на захад ад палаца, знесці тамтэйшыя будынкі, у тым ліку кляштар і шпіталь, і ўладкаваць на створанай такім чынам тэрыторыі сад у французскім стылі.
Канчатковы кшталт парк атрымаў у 1730-1740 гады, то бок падчас праўлення Аўгуста ІІІ.
Саксонскі сад быў створаны, як палацавы парк і з’яўляўся элементам барочнай Саксонскай восі – горадабудаўнічага комплекса плошчаў, палацаў і паркаў, звязанага з будаўніцтвам каралеўскай рэзідэнцыі – Саксонскага палаца.
У парку была пабудаваная першая ў Польшчы оперная сцэна, а таксама Летні тэатр. Тут дзейнічаў таксама Інстытут мінеральных вод. Акрамя таго, з XVІІІ стагоддзя ў парку адбываліся выступы янычарскага аркестра, які існаваў на двары караля Аўгуста ІІ. Канцэрты былі адкрытыя для ўсіх і бясплатныя. Яны арганізоўваліся да пачатку Другой сусветнай вайны.
Саксонскі палац у 1930 годзе./Autorstwa The source didn`t provide an information who personally the author is. - The book of A. Jankowski "Warszawa" Publisher:Wydawnictwo Polskie, Poznań, (1920-1925 no precise date of publishing included) page 81, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1514113
Саксонскі сад быў спустошаны падчас паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе. У першым дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя Саксонскі палац перайшоў ва ўласнасць урада Каралеўства Польскага, а ў 1810 годзе ў частцы аб’екта, якая належала Варшаўскаму ліцэю, жылі настаўнікі школы, у тым ліку Мікалай Шапен і яго сямʼя з малым Фрыдэрыкам. Пазней Саксонскі сад быў перабудаваны ў ландшафтны парк у англійскім стылі.
Драўляны будынак Летняга тэатра згарэў у верасні 1939 года. Сам парк быў зачынены для польскага насельніцтва ў маі 1942 года, а Саксонскі палац быў цалкам знішчаны нямецкімі акупантамі пасля Варшаўскага паўстання. Будынак, у якім з 1918 года размяшчаўся Генеральны штаб Войска Польскага, а падчас Другой сусветнай вайны – сядзіба Вермахта, быў узарваны немцамі ў канцы снежня 1944 года.
Парк быў адноўлены пасля Другой сусветнай вайны. Аднак «летні салон» Варшавы не дасягнуў ужо сваёй былой славы.
Магілай невядомага жаўнера/ Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78186014
Адзіным захаваным па сённяшні дзень фрагментам палацавага-паркава Саксонскага комплекса з’яўляецца каланада, пад якой размяшчаецца Магіла невядомага жаўнера, а таксама дошка ў памяць палякаў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, адкрытая ў 1965 годзе і дошка ў памяць аб выступе маршала Юзафа Пілсудскага, які 22 мая 1921 года, менавіта ў гэтым месцы сустракаў жаўнераў, якія вярталіся з польска-бальшавіцкай вайны.
Сажалка ў Саксонскім садзе, 1900 год/ Autorstwa Nieznany - Ten image pochodzący z zasobów Biblioteki Kongresu Stanów Zjednoczonych, oddziału Prints and Photographs division jest dostępny pod numerem ppmsc.03908.Ten szablon nie wskazuje stanu prawnego pliku. Standardowy szablon licencji jest nadal wymagany. Aby dowiedzieć się więcej zajrzyj na stron
Хоць ад буйнога Саксонскага палаца па сённяшні дзень застаўся толькі невялікі фрагмент каланады з Магілай невядомага жаўнера, а пасля двух тэатральных будынкаў, нават і следу не засталося, то грамадскі парк застаецца прыгожай зялёнай зонай і абавязковым пунктам на мапе Варшавы для кожнага турыста, які наведвае сталіцу Польшчы. Парк прыцягвае мноства пешаходаў, асабліва падчас канцэртаў і розных дзяржаўных цырымоній, якія праходзяць на плошчы Юзафа Пілсудскага.
аз