Беларуская Служба

Варшаўская цытадэль – сімвал польскай мужнасці і паразы

20.01.2023 15:16
Менавіта ў Варшаўскай цытадэлі адбыўся заключны, драматычны акт паўстання 1863-1864 гг. – суд над кіраўнікамі нацыянальнага зрыву.
a ,
Брамa смерці, Варшаўская цытадэль Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=61088925

Сёння я запрашаю ў Варшаўскую цытадэль – месца, якое адыграла сумную ролю ў гісторыі Польшчы. Пабудаваны па загаду цара Мікалая І, комплекс стаў месцам пакутаў многіх польскіх патрыётаў і незалежніцкіх актывістаў. Сёння гэта важнае і крыху забытае месца памяці, хоць на тэрыторыі комплексу існуюць і паступова ўзнікаюць новыя важныя для Польшчы культурныя ўстановы.

Варшаўская цытадэль была пабудаваная пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў па загаду цара Мікалая І. Аб’ект быў узведзены ў плане пяцівугольніка па праекце Івана Дэна і ўзоры цытадэлі ў Антверпене. Яна складалася з трох бастыёнаў і двух паўбастыёнаў з сухім ровам. Гэтак званая сцяна Карно (ад французскага інжынера Лазара Карно) са стралковымі пазіцыямі, якая амаль поўнасцю захавалася да нашага часу, была пабудаваная на дне згаданага рова. Дзеля будаўніцтва комплекса былі знесеныя дзясяткі навакольных дамоў, а 15 тысяч жыхароў пераселеныя.

Галоўная плошча Цытадэлі/Autorstwa nieznany/unknown - Żoliborz. Wczoraj. Dziś. Jutro, Książka i Wiedza, Warszawa 1970, photo between pages 96 and 97., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93484009 Галоўная плошча Цытадэлі/Autorstwa nieznany/unknown - Żoliborz. Wczoraj. Dziś. Jutro, Książka i Wiedza, Warszawa 1970, photo between pages 96 and 97., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=93484009

Цытадэль была афіцыйна адкрыта 4 траўня 1834 года. Праз год на яе тэрыторыі была ўзведзеная праваслаўная царква. Аднак будаўнічыя работы працягваліся і ў наступныя гады, да 1874 года. Акрамя таго, вакол цытадэлі былі пабудаваны турмы, у якіх можна было ўтрымліваць амаль 3 000 чалавек.

У будынках цытадэлі размяшчалася Следчая камісія, якая з'яўлялася органам адсочвання «палітычных злачынстваў» у Царстве Польскім. У мірны час у Варшаўскай цытадэлі дыслакаваліся да 5 тысяч салдат, а падчас паўстання 1863- 1864 гадоў іх колькасць павялічылася да 16 тысяч. Тым не менш, цытадэль ніколі не стала абарончым комплексам і фактычна дзейнічала, як ізалятар і сядзіба расійскіх службаў, якія кантралявалі Варшаву і ваколіцы. У «Х павільёне», пабудаваным на тэрыторыі казармаў, размяшчалася цэнтральная следчая турма для палітычных зняволеных, якую, паводле розных ацэнак, «зведала» каля 40 тысяч зняволеных. У асноўным, гэта былі змагары за нацыянальнае вызваленне і сацыяльныя пераўтварэнні: члены тайных незалежніцкіх арганізацый, удзельнікі народных паўстанняў, рэвалюцый, удзельнікі патрыятычных дэманстрацыяў, рабочых забастовак і многія іншыя.

Катынскі музей,Варшаўская цытадэль/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=107387295 Катынскі музей,Варшаўская цытадэль/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=107387295

Сярод вязняў «X павільёна» былі такія выдатныя дзеячы польскай гісторыі, як Юзаф Пілсудскі, Раман Дмоўскі, Густаў Эрэнберг, ксёндз Пётр Сцягенны, Стэфан Акшэя і кіраўнік паўстання 1863 года – Рамуальд Траўгут.

Студзеньскае паўстанне, якое ўспыхнула 22 студзеня 1863 года ў Царстве Польскім было найбуйнейшым польскім нацыянальным зрывам супраць Расіі і працягвалася да восені 1864 года. Да яго прычынілася ўзмацненне царскага тэрору на польскіх землях. Барацьба ахапіла тэрыторыі Царства Польскага, Літвы, Беларусі і ў меншай ступені Украіны, а таксама падтрымлівалася польскім насельніцтвам пад прускай і аўстрыйскай акупацыямі.

Менавіта ў Варшаўскай цытадэлі адбыўся заключны, драматычны акт паўстання 1863-1864 гг., якім стаў суд над членамі Нацыянальнага ўрада на чале з апошнім яго дыктатарам Рамуальдам Траўгутам, які закончыўся смерцю пяці чалавек. Астатнія 16 абвінавачаных атрымалі доўгатэрміновыя прысуды катаржнай працы.

Смерць на паўднёвых схілах цытадэлі Рамуальда Траўгута і яго чатырох паплечнікаў: Рафала Краеўскага, Юзaфа Тачыскага, Рамана Жулінскага і Яна Езяранскага, у прысутнасці 30-тысячнага натоўпу варшавян, стала сімвалам няўдачы чарговага польскага незалежніцкага паўстання.

Паводле розных ацэнак, у часе паўстання праз цытадэль прайшлі каля 10 тысяч удзельнікаў зрыву. Некалькі тысяч былі сасланыя ў глыб Расіі, на катаргу і сібірскую ссылку. Каля 50 чалавек былі пакараны смерцю на схілах крэпасці. Сімвалічныя магілы польскіх герояў і незалежнікаў, забітых у цытадэлі, знаходзяцца на могілках ля «Брамы смерці».

Паводле ацэнак гісторыкаў, падчас паўстання 1863-1864 гадоў адбылося каля 1 200 баёў і сутычак. Мемарыяльныя месцы, прысвечаныя ўдзельнікам барацьбы за свабоду, знаходзяцца ў 670 месцах Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны і Расіі. Цытадэль зʼяўляецца толькі адным з іх.
Падчас польска-бальшавіцкай вайны радыёстанцыя, размешчаная ў цытадэлі, глушыла савецкую радыёстанцыю. Пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці Варшаўская цытадэль, амаль не пашкоджаная, трапіла ў рукі палякаў. Менавіта адсюль Юзаф Пілсудскі адправіў тэлеграму, у якой паведамляў свету аб незалежнасці польскай дзяржавы.

Яшчэ ў 1919 годзе маршал выдаў распараджэнне аб далейшым выкарыстанні тэрыторыі цытадэлі. У прыватнасці, паводле яго, будынак «X павільёна» Варшаўскай цытадэлі павінен мець характар гістарычнай памяткі, архіва і музея. Цытадэль стала месцам дзяржаўных цырымоній, дзе ўшаноўвалі ў асноўным людзей, якія там пацярпелі: вязняў «X павільёна», а таксама ветэранаў паўстання. 5 жніўня 1921 года, то бок у гадавіну расстрэлу Рамуальда Траўгута, у Варшаўскай цытадэлі адбылося ўрачыстае ўручэнне ветэранам паўстання найвышэйшых ваенных узнагародаў Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага – ордэнаў Virtuti Militari.

«Х павільён Варшаўскай цытадэлі»/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=116819658 «Х павільён Варшаўскай цытадэлі»/Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=116819658

Падчас Другой сусветнай вайны некаторыя будынкі цытадэлі згарэлі. Атака варшаўскіх паўстанцаў на крэпасць 1 жніўня 1944 года не пашанцавала, а 29 верасня комплекс служыў базай для наступлення немцаў на раён Жалібарж. У 1945 годзе будынкі цытадэлі сталі сядзібай Варшаўскай ваеннай акругі.

У цяперашні час у «Х павільёне Варшаўскай цытадэлі» размяшчаецца музейная экспазіцыя. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца таксама Катынскі музей. Варшаўская цытадэль, якая апынулася крыху ў баку ад самых папулярных турыстычных маршрутаў сталіцы, змагаецца за сваё месца. Гэтаму несумненна спрыяюць планаваныя там інвестыцыі, у тым ліку будаўніцтва Музея гісторыі Польшчы і Музей Войска Польскага.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У Варшаве можна паглядзець выставу пра трагічны лёс першага прэзідэнта даваеннай Польшчы

09.12.2022 13:31
Экспазіцыя была наладжана ў рамках адзначэння стагоддзя прэзідэнцкай прысягі і трагічнай смерці Габрыеля Нарутовіча.

«Павяк» – сімвал польскага пакутніцтва (ФОТА)

06.01.2023 11:11
У 1939 – 1944 гадах «Павяк» быў найбуйнейшай нямецкай палітычнай турмой на тэрыторыі акупаванай Польшчы.