Сёння я запрашаю ў Сувалкі – горад у паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, недалёка ад мяжы з Літвой, Калінінградскай вобласцю і Беларуссю. Сувалкі – гэта другі па велічыні горад у Падляшскім ваяводстве і прывабны турыстычны цэнтр на паўночным усходзе Польшчы.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Горад на рацэ Чорная Ганьча ў цэнтры свайго маёнтка заснавалі манахі камедулы з ордэна пустэльнікаў у непадалёкіх Віграх. Паводле легенды, назва Сувалкі, паходзіць ад слова, якое на дыялекце літоўцаў, якія пражывалі тады на Сувальшчыне, азначала «мітусню». Гэта дарэчы адлюстроўвала структуру насельніцтва, першых жыхароў паселішча, якія паходзілі з розных рэгіёнаў і нацыяў.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
На хуткае развіццё гарадка паўплывала яго выгаднае размяшчэнне – на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. На пачатку XVIII стагоддзя Сувалкі атрымалі гарадскія правы. Камедулы вызвалілі жыхароў ад прыгоннай залежнасці, стварылі гарадскія ўлады, вызначылі будаўнічыя пляцоўкі, вуліцы і рынкавую плошчу. У 1720 годзе кароль Аўгуст ІІ даў гораду герб з выявамі св. Роха і св. Рамуальда з сабакай, якія стаяць за трыма ўзгоркамі, увенчанымі каронай і крыжам.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сувалкі былі ўласнасцю вігерскіх камедулаў да ліквідацыі закона прускімі ўладамі ў 1796 годзе, калі ўся Сувальшчына ў выніку трэцяга падзелу Польшчы трапіла ў іх рукі.
Помнік Марыі Канапніцкай у Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Цікавінкай з’яўляецца тое, што да канца XVII стагоддзя ў Сувалках дамінавала драўляная архітэктура, уключна з ратушай і касцёлам. Аблічча мястэчка памяняла забарона на будаўніцтва драўляных дамоў у цэнтры горада, уведзяная ў 1820 годзе з меркаванняў супрацьпажарнай бяспекі. У сваю чаргу вызначэнне трасы «Варшава-Каўнас-Пецярбург» прычынілася да таго, што ўсе новыя, ужо цагляныя будынкі размяшчаліся ўздоўж гэтай дарогі. Такім чынам стваралася незвычайная для польскіх гарадоў прасторавая планіроўка, то бок «вулічнае мястэчка».
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сувалкі ўваходзілі ў склад Варшаўскага герцагства ( у 1807-1815 гадах), а пазней Каралеўства Польскага. Перыяд дынамічнага прасторавага развіцця горада пачаўся з моманту размяшчэння тут уладаў Аўгустоўскага ваяводства ў 1816 годзе. У выніку, на пачатку другой паловы ХІХ стагоддзя Сувалкі былі ўжо адным з найбуйнейшых гарадоў Каралеўства Польскага, а яго жыхары складалі сапраўдную мазаіку нацыянальнасцей і веравызнанняў.
Гарадская ратуша, Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У 1870-я гады царскія ўлады пераўтварылі Сувалкі ў буйны гарнізонны цэнтр. У мясцовых казармах дыслакаваліся 10 тысяч рускіх салдат. З тых часоў паходзіць таксама чыгуначнае спалучэнне і гістарычны будынак вакзала.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Міжваенны перыяд не спрыяў развіццю горада, які апынуўся па-за галоўнымі гандлёвымі шляхамі. Перыяд Другой сусветнай вайны – гэта час спачатку савецкай, а потым нямецкай акупацыі гарадка. Немцы знішчылі габрэйскае насельніцтва і польскую інтэлігенцыю. Вывозілі палякаў у глыб Трэцяя Рэйху на прымусовыя работы. У Сувалках яны таксама стварылі два працоўныя лагеры і адзін лагер для расійскіх ваеннапалонных, дзе загінулі 46 тысяч чалавек. У 1945-1975 гадах Сувалкі былі сядзібай павета, а ў 1975 годзе – сядзібай ваяводства. Менавіта тады выпадае перыяд дынамічнага развіцця горада.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
У цяперашні час Сувалкі налічваюць каля 70 тысяч жыхароў і з'яўляюцца самым буйным горадам на паўночным усходзе Польшчы. З 1999 года яны з’яўляюцца сядзібай павятовых уладаў.
Дом, у якім нарадзілася Марыя Канапніцкая, Сувалкі/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Большасць гістарычных помнікаў знаходзіцца на вуліцы Касцюшкі, то бок часткі былой трасы «Варшава-Каўнас-Пецярбург». Тут мы можам паглядзець шмат старых камяніц, у тым ліку дом, прыкладна з 1827 года, у якім нарадзілася Марыя Канапніцкая. Зараз тут размяшчаецца, прысвечаны ёй музей. На вуліцы Касцюшкі можам таксама паглядзець будынак былой пошты з 1829 года, дзе размяшчаецца Цэнтр сучаснага мастацтва і галерэя, ратушу і гаўптвахту 1834-1844 гадоў.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Акрамя таго ўвагі заслугоўвае Парк Канстытуцыі 3 Мая са шматлікімі алеямі і канцэртнай сцэнай іг.д. Па вуліцах горада праходзіць турыстычная сцежка, якую вызначаюць карлікі – герой вядомай казкі, аўтарства Марыі Канапніцкай.
Tурыстычная сцежка, якую вызначаюць гномы - герой вядомай казкі, аўтарства Марыі Канапніцкай, Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сярод помнікаў, якія з’яўляюцца доказам былой шматкультурнасці горада, варта паглядзець маленную старавераў па вуліцы Сейненскай, евангелічны касцёл на вуліцы Касцюшкі і комплекс могілак: рымска-каталіцкіх, евангелічных, праваслаўных, габрэйскіх і магаметанскіх на вуліцы Бакалажэўскай. Варта зазірнуць таксама ў гістарычны чыгуначны вакзал з 1899 года.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сувалкі прапануюць турыстам выдатныя ўмовы, незалежна ад сезону. Гэта шмат кіламетраў веласіпедных трасаў, у тым ліку Green Velo, а таксама пешаходных і адукацыйных сцежак, вызначаных, як па Сувальскім ландшафтным парку і Нацыянальным вігерскім парку. Узімку горад запрашае скарыстацца падʼёмнікамі і бегавымі трасамі.
Горад Сувалкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Сувалкі і ваколіцы – гэта маляўнічыя краявіды, арыгінальная архітэктура, а таксама далікатэсы мясцовай кухні. Гэта таксама адзін з самых халодных рэгіёнаў Польшчы. Каля вёскі Віжайны(Wiżajny) знаходзіцца «польскі полюс холаду». Зімы тут звычайна доўгія і марозныя (нават удвая даўжэйшыя, чым у заходняй Польшчы), а вясна надыходзіць позна.
Анна Задрожна