Беларуская Служба

Кастрычнік у Каталіцкім касцёле – гэта месяц святога Ружанца

08.10.2023 11:30
У ім спалучаюцца і дапаўняюцца ўсе віды малітвы: хвала, маленне, заступніцтва і падзяка.
.
. lbrownstone/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы ксёндз Лешэк Гэнсяк падкрэсліў, што ружанец – гэта асаблівая малітва:

-Ружанец – гэта малітва, якая ў выніку паўтарэння, нагадвае пра самае галоўнае, што Маці вядзе чалавека за руку да Збавіцеля, Хрыста. Таму кастрычнік, які асаблівым чынам прысвечаны гэтай малітве, з'яўляецца важным месяцам, паколькі нагадвае нам пра галоўную праўду, што збаўленне здзейсніў Збаўца, які нарадзіўся з Маці.

Сама Маці Божая падчас аб’яўленняў шмат разоў заахвочвала маліцца на ружанцы.
«Калі мы цягнемся да ружанца, мы таксама звяртаемся да сваёй маці, як да каралевы супакою», – дадаў ксёндз Лешэк Гэнсяк:

-Мы звяртаемся да Маці, просячы яе, каб яны выпрасіла ў свайго сына мір для людзей, якія дасведчаныя вайной. Каб яна давала ім надзею, што нават у гэтых цяжкіх часах ёсць сэнс, бо, магчыма, Бог вядзе іх гэтым складаным шляхам да сябе. Молячыся за мір, мы памятаем пра нашых братоў і сясцёр у розных месцах у свеце, якія перажываюць трагедыю вайны. Будзьма з імі, будзьма салідарнымі, адмаўляючы малітву да Маці Божай.

Самыя старажытныя крыніцы сведчаць, што адна з малітоўных формул «Вітай, Марыя» датуецца IX ст.

7 кастрычніка адзначалася свята Маці Божай Ружанцовай, устаноўленае ў памяць перамогі хрысціянскага флоту над турэцкімі войскамі пры Лепанта 7 кастрычніка 1571 г.

Кастрычнік звязаны з ружанцовай малітвай яшчэ з часоў папы Льва XIII. Святы Айцец казаў, што малітва на ружанцы з’яўляецца скарочанай версіяй усяго Евангелля. У 1883 г. Папа ўвёў у Ларэтанскую Літанію заклік «Каралева Святога Ружанца – маліся за нас», а праз два гады рэкамендаваў, каб ружанец чытаўся ў касцёлах на працягу ўсяго кастрычніка.

На працягу стагоддзяў вернікі заўважылі моц ружанца, дзякуючы якому праз заступніцтва Марыі змаглі атрымаць шмат ласкаў як асабістых, так для краіны і свету.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры