Беларуская Служба

Каштоўная знаходка на Вавелі: залаты пярсцёнак ранняга сярэднявечча

07.02.2024 11:39
На думку даследчыкаў, знойдзены старадаўні прадмет унікальны тым, што яго аздабленне адлюстроўваюць два твары.
     .
Каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.Photo:peter89ba/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас археалагічных даследаванняў у падвале Дацкай вежы быў знойдзены залаты пярсцёнак ранняга сярэднявечча, паведамілі ў Каралеўскім замку Вавель. На думку даследчыкаў, знойдзены старадаўні прадмет унікальны тым, што яго аздабленне адлюстроўваюць два твары.

«Вавель пастаянна нас здзіўляе. Нядаўна было зроблена надзвычай рэдкае адкрыццё ў выглядзе залатога пярсцёнка ранняга сярэднявечча», – абвясціў у панядзелак у сацыяльных сетках Вавельскі замак. Помнік быў знойдзены падчас археалагічных даследаванняў у падвале Дацкай вежы і датуецца XI-XII стагоддзямі.

Паводле даследавання Ежы Тшэбіньскага з Дэпартамента археалогіі Каралеўскага замка Вавель, пярсцёнак унікальны – ён мае дэкаратыўны шчыток у форме верацяна, на якім размешчаны арнамент, які схематычна адлюстроўвае два супрацьлеглыя твары.

«З усёй Польшчы вядома толькі некалькі раннесярэднявечных залатых пярсцёнкаў. Такія ўпрыгожванні звычайна былі цалкам пазбаўленыя арнаменту або ўтрымлівалі геаметрычны арнамент. Прадмет, адкрыты на Вавелі, унікальны сваім упрыгожаннем. Гэта адзіны прыклад, калі раннесярэднявечны пярсцёнак з тэрыторыі Польшчы прадстаўляе чалавечыя выявы (і ўвогуле фігурныя выявы), – падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

На думку даследчыка, выява не ўтрымлівае спасылак на хрысціянскую рэлігію, а два супрацьлеглыя твары могуць быць адсылкай да рымскай міфалогіі, у якой фігуруе Янус – бог з двума абліччамі. Сама форма прадмета, на думку эксперта, даволі тыповая для Польшчы і можа сведчыць аб мясцовым вырабе.

Як падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе замку, пярсцёнак належаў прадстаўніку дзяржаўнай эліты Пястаў. «Можна меркаваць, што гэта была свецкая асоба і жанчына, але адназначна гэта вызначыць складана», – адзначыў ён.

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры