Беларуская Служба

Запрашаем у Музей «выклятых» жаўнераў у былую царскую турму (ФОТА)

01.03.2024 11:01
У нашых вітрынах няшмат экспанатаў, бо камуністычныя ўлады знішчалі ўсё, звязанае з выклятымі жаўнерамі, кажа дырэктар музея Януш Катоўскі.
Аўдыё
  • Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка
Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе АстралэнкаAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Музеі «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка (на паўночным усходзе Польшчы). Гэта маладая музейная ўстанова, адкрытая ў 2022 годзе. У музеі ўшануюць памяць нязломных жаўнераў, якія змагаліся за свабодную Польшчу ў часы камуністычнага рэжыму.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музейная экспазіцыя ў асноўным размешчана ў былым будынку царскай турмы і на тэрыторыі пазнейшага Следчага ізалятара ў Астралэнцы, кажа дырэктар установы Януш Катоўскі(Janusz Kotowski):

- Галоўны будынак музея быў пабудаваны ў 1904 годзе, то бок у часы падзелаў Польшчы, як царская турма. Увесь час, то бок ажно да 2011 года ён і служыў турэмным мэтам. У часы падзелаў, акупацыі і камуністычнага рэжыму ў Польшчы ў ёй утрымліваліся, як злачынцаў, так і польскія патрыёты. Вось, такая змрочная гісторыя сядзібы нашага музея.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава паказвае «выклятых» жаўнераў як абаронцаў Айчыны, якія пачалі сваю барацьбу ў верасні 1939 годa. Затым паказвае, як адбывалася саветызацыя Польшчы і чаму многія жаўнеры не згаджаліся на ўладу савецкага акупанта:

– У музеі больш за дзесяць выставачных залаў, размешчаных на трох паверхах галоўнага будынка. Наведванне пачынаем ад падвалаў. Там мы паясняем, адкуль наогул узяліся «выклятыя» жаўнеры. Між іншым, мы паясняем, што гэта не «людзі з лесу», але ў значнай ступені жаўнеры, якія свой баявы шлях пачалі яшчэ ў верасні 1939 года ў абарончай кампаніі. Мы паказваем канкрэтныя прыклады герояў. Пазней пераходзім на апошні паверх, дзе расказваем пра лёсы герояў пасля ліквідацыі Арміі Краёвай і іншых падпольных арганізацыяў. Далей спускаемся на адзін паверх уніз, дзе знаёмімся з пасляваеннымі лёсамі «выклятых» і гісторыяй змагання за захаванне памяці пра іх. У апошняй і адной з найважнейшых залаў мы прэзентуем постаці нашых герояў, а таксама кадры са свабоднай Польшчы і ставім пытанне: ці варта памятаць пра тых, якія за змагаліся свабодную Польшчу?

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей «выклятых» жаўнераў – гэта інтэрактыўная ўстанова. У кожнай зале ёсць сэнсарныя экраны. Пастаянна нас суправаджаюць гук, святло i фрагменты фільма, які паказвае лёс маладога нязломнага жаўнера. Бачым, як ён развітваецца з сям'ёй і ідзе абараняць Польшчы ад немцаў у верасні 1939 года, а пазней ён сутыкаецца з савецкім «вызваленнем», змагаецца ў падполлі, і на канец трапляе ў камуністычную турму, дзе яго жыццё трагічна абрываецца:

- У нашым музеі няшмат традыцыйных вітрынаў і экспанатаў. Гэта, перш за ўсё таму, што, як паказвае гісторыя, пасля «выклятых» жаўнераў засталося няшмат памятных рэчаў. Камуністычныя ўлады ліквідавалі іх так, каб нічога не засталося; каб цяжка было знайсці іх месца пахавання. Зразумела, мы пастаянна атрымліваем розныя артэфакты, у асноўным ад сем’яў нашых герояў, але нашая ўстанова, гэта, перш за ўсё, музей аповеду і гісторыі.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тым не менш, сярод музейных экспанатаў ёсць і сапраўдныя шэдэўры, кажа Януш Катоўскі:

- Можна пабачыць сціплы медальён – вялікую сямейную каштоўнасць, якую ў музей перадаў сын Юзафа Франчака «Лялюся». Нагадваю, «Лялюсь» быў апошнім жаўнерам падполля, які загінуў у барацьбе з камуністамі ў 1963 годзе. Уявіце сабе, што ў гэтым часе, недзе там у свеце канцэртавaў гурт «Бітлз», у Галівудзе здымалі прыгожыя фільмы, а ў нас надалей змагаліся з рэжымам. Такіх артэфактаў у нас усё больш. У сваю чаргу, вялікай папулярнасцю карыстаецца экспазіцыя рэплікаў зброі.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дырэктар установы падкрэслівае, што музей не навязвае наведвальнікам канкрэтнага меркавання пра «выклятых» жаўнераў, толькі дае магчымасць пазнаёміцца з крыніцамі і акалічнасцямі іх дзеянняў. Тэма складаная, бо і некаторыя акцыі «выклятых» жаўнераў па сённяшні дзень застаюцца ў памяці людзей крывавай плямай у гісторыі. Найперш мы гаворым пра Падляшша і карныя акцыі атрада Рамуальда Райса «Бурага», які паліў беларускія вёскі:

- Музей дзейнічае менавіта з такой мэтай, каб паказваць факты, умовы, акалічнасці; каб наведвальнікі мелі нагоду пазнаёміцца з зыходнымі тэкстамі і навуковымі дакументамі. Мы нічога не навязваем; не пераконваем, што ўсе былі анёламі. Аднак, калі гаворка ідзе пра, напрыклад, «Бурага», варта размаўляць. Тут таксама трэба пазнаёміцца з рознымі фактамі і абставінамі. Мы нічога не ўтойваем, але ведаем, што як, у выпадку «Бурага», так і іншых жаўнераў дзейнічае шмат камуністычных міфаў. Варта таксама памятаць, што ва ўсіх канфліктах былі і героі і людзі, якія не справіліся, ці проста здрадзілі. Гэта гісторыя, якую трэба даследаваць і тады вызначацца з уласным меркаваннем.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будынак царскай турмы прайшоў грунтоўны рамонт з мэтай прыстасавання да патрабаванняў музейнай установы. Зараз комплекс, сам па сабе - абʼект, варты ўвагі:

- Сэрца музея – гэта пастаянная выстава, пастаянная, але абсалютна не нудная, бо інтэрактыўная. Мы часта таксама арганізоўваем часовыя выставы. Дарэчы, неўзабаве будзе адкрытая выстава пра Лукаша Цяпліньскага «Плуга». Гэта вельмі цікавая постаць антыкамуністычнага падполля. Вялікім зацікаўленнем карыстаецца віртуальны цір, які размяшчаецца ў музейным комплексе, і ў якім арганізоўваюцца розныя спаборніцтвы. У нас ёсць кнігарня з цікавымі гістарычнымі публікацыямі і вельмі ўтульнае кафэ. Апрача таго, сама тэрыторыя музейная комплекса цікавая для наведвальнікаў. Тут знаходзіцца турэмны дворык для прагулак і арыгінальныя вышкі для аховы. Усё гэта стварае клімат згаданага месца.

Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дырэктар установы Януш Катоўскі(Janusz Kotowski) нагадвае, што музейная ўстанова прыстасаваная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

1 сакавіка палякі ўшаноўваюць памяць жаўнераў, якія змагаліся за свабодную Польшчу ў часы камуністычнага рэжыму(ФОТА)

29.02.2024 15:01
З гэтай нагоды трохдзённыя мерапрыемствы рыхтуе Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка, на паўночным усходзе Польшчы.