Беларуская Служба

Дзённік выдатнай польскай актрысы за жнівень 1944 году перададзены ў Музей Варшаўскага паўстання

17.04.2024 09:02
 Гэта дваццацістаронкавы рукапіс, які дзень за днём апісвае падзеі Варшаўскага паўстання вачыма маладой сувязісткі, якая ў будучыні стане выдатнай польскай актрысай.
 , 2010
Аліна Яноўска, 2010 годPAP/Stach Leszczyński

Арыгінал дзённіка Аліны Яноўскай за жнівень 1944 года быў перададзены ў Музей Варшаўскага паўстання. Гэта дваццацістаронкавы рукапіс, які дзень за днём апісвае падзеі Варшаўскага паўстання вачыма маладой сувязісткі, якая ў будучыні стане выдатнай польскай актрысай.

Дзённік Аліны Яноўскай перадаў у музей яе сын Міхал Заблоцкі. Паводле яго слоў, маці ніколі не згадвала пра яго існаванне, а ў яе дакументах сшытак знайшлі толькі ў 2017 годзе. Дзённік апісвае падзеі з 1 па 23 жніўня 1944 года, а потым спыняецца. У ім - як апісанне падзей Варшаўскага паўстання, так і характарыстыка людзей з атачэння маладой сувязісткі. Як падкрэслівае Міхал Заблоцкі, дзённік прыватны:

-Слоўнікавы запас дастаткова прыстойны, бо гэта 21-гадовая маладая жанчына, якая атрымала адукацыю ў пляцоўках міжваеннага 20-годдзя. Аднак, калі нехта піў, то піў, калі быў баязліўцам, то ім быў. Яна называе рэчы наўпрост. Дарэчы, гэта ж не былі нататкі для нейкіх афіцыйных устаноў. Гэта былі прыватныя нататкі мамы, з якімі яна відавочна не ведала што зрабіць па прычыне праўды, якая там утрымліваецца.

Дзённік, напісаны непасрэдна падчас Варшаўскага паўстання, з’яўляецца надзвычай каштоўным і ўнікальным дакументам для гісторыкаў. Намеснік дырэктара Музею Варшаўскага паўстання доктар Дарыюш Гавін звяртае ўвагу на тое, што ў рукапісе запісаны пачуцці, якія суправаджалі маладую сувязістку, якая з дня на дзень апыналася непасрэдна ў цэнтры лютасці вайны:

-Няма дакументаў, якія б паслядоўна апісвалі тры тыдні жніўня 1944 году. Гэты дакумент таксама выключны, бо яго піша маладая дзяўчына. Яна апісвае і баі, і тое, што адбывалася па-за полем боем. Апісвае таксама свае раманы.

Аліна Яноўская дэбютавала ў 1943 годзе, а пасля Другой сусветнай вайны стала адной з самых папулярных і любімых польскіх актрыс. Яна памерла ў 2017 годзе. Цырымонія перадачы арыгінала дзённіка Музею Варшаўскага паўстання адбылася акурат у 101-ю гадавіну з дня нараджэння Аліны Яноўскай.

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/11475" data-width="100%"></script>

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

«Купалаўцы» шукаюць у Варшаве будынак пад новы тэатр

23.01.2024 14:57
Былыя артысты Купалаўскага тэатра, якія ўжо чацвёрты год вымушаныя знаходзіцца ў выгнанні і ставяць спектаклі на розных пляцоўках.

Большасць апытаных палякаў хацелі б атрымаць нематэрыяльны падарунак у выглядзе ваўчара

09.02.2024 19:00
Успаміны часта для людзей больш каштоўныя, чым матэрыяльныя рэчы.