Беларуская Служба

У Варшаве пройдзе 31-ы Фестываль вулічнага мастацтва

26.06.2024 08:56
Гэта тры дні вулічных перформансаў, парадаў і майстар-класаў.
Аўдыё
  • У Варшаве пройдзе 31-ы Фестываль вулічнага мастацтва
.
..

Тры дні вулічных перформансаў, парадаў і майстар-класаў – з 28 па 30 чэрвеня ў Варшаве пройдзе 31-ы Фестываль вулічнага мастацтва. Сёлета жыхары і госці Варшавы змогуць паглядзець спектаклі, падрыхтаваныя артыстамі з Польшчы, а таксама Украіны і Паўднёвай Карэі – анансуе арганізатар мерапрыемства Дарыюш Ярасіньскі:

-Сёлета нам удалося запрасіць да ўдзелу ў фестывалі карэйскі калектыў «Тахум». Гэта тым больш цікава, бо рэдка калі ўдаецца паглядзець выступы артыстаў з Карэі. Яны пакажуць свой традыцыйны вулічны тэатр, які спасылаецца на сваю культуру, у час амаль 600 гадоў таму. Спектакль «Вялікая маска» будзе адбывацца ў форме параду і пленэрнага выступу.

Са Львова на фестываль прыедзе тэатр «Вуала» са спектаклем «Колеры цырка». Гледачы таксама ўбачаць спектаклі познаньскіх тэатраў «Fuzja» і «Ewolucji Cienia», варшаўскага тэатра «Scena 96», «Walny-Teatr», тэатра «Makata» з Лохава і тэатра «Na Walizkach» з Уроцлава.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры