Беларуская Служба

Новыя ўнікальныя аб’екты папоўнілі Польскі Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» (ФОТА)

26.06.2024 17:01
Урачыстае ўручэнне афіцыйных пасведчанняў аб ўнясенні ў спіс адбылося 26 чэрвеня ў Бельведэрскім палацы ў Варшаве.
Аўдыё
  • Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету»
Ba  .        5-
Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне»PAP/Tomasz Gzell

Польшча паступова пашырае свой Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Сёлета ў яго былі ўнесеныя чарговыя ўнікальныя каштоўнасці нацыянальнай спадчыны. Сярод іх: рукапіс «Сялян» Уладзіслава Рэйманта, акт дэтранізацыі цара Мікалая І, творы Генрыка Варса, фотапраект «Сацыялагічны запіс» Зоф’і Рыдэт і больш за дзесяць іншых бясцэнных гістарычных дакументаў. Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб ўнясенні ў спіс адбылося 26 чэрвеня ў Бельведэрскім палацы ў Варшаве.

Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell

Сёлета выпадае падвойны юбілей праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» ў Польшчы, нагадвае генеральны дырэктар Дзяржаўнага архіва доктар гуманітарных навук Павел Петшык(Paweł Pietrzyk), які ўзначальвае Польскі камітэт праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету»:

- Гэта ўжо пяты выпуск і дзесяць гадоў з моманту заснавання гэтай праграмы ў Польшчы. Зараз у Нацыянальным спісе праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» 75 абʼектаў, уключаючы сёлетнія запісы. Гэта розныя аб’екты, таксама таму, што прадстаўляюць розныя галіны, такія як геаграфія, права, гісторыя, рэлігія, літаратура. У спісе можам знайсці ўсё, што важнае з пункту гледжання гісторыі нашай краіны.

Нагадваем, Польскі Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» ўключае аб’екты спадчыны, якія маюць фундаментальнае значэнне для польскай гісторыі і культуры; якія дакументуюць важныя падзеі і дзейнасць выдатных асобаў. Штодзённа яны захоўваюцца ў польскіх архівах, бібліятэках і музеях.

Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell

Унесеныя ў спіс аб’екты можна будзе паглядзець на адмысловай выставе пад загалоўкам: «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». Яна даступная для жыхароў Варшавы і турыстаў круглыя суткі, таксама ў светлавым афармленні ўначы, да 15 ліпеня перад «Кардэгардай»- Галерэяй Нацыянальнага цэнтра культуры. Затым яна адправіцца ў турнэ па краіне, кажа куратар выставы з Дзяржаўнага архіва Анна Крохмаль(Anna Krochmal):

- Гэта форма азнаямлення гледача, часта са складаным зместам. Гэтыя ўнікальныя дакументы напісаныя на складаных мовах, цяпер невядомых шырокай грамадскасці: на лаціне, на старых разнавіднасцях іншых еўрапейскіх моў. Менавіта таму мы папулярызуем іх і робім больш даступнымі для гледача таксама праз вельмі зручную графічную форму, якую, проста трэба бачыць.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Робэрт Пяскоўскі(Robert Piaskowski) нагадаў, што Польскі Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету», які зараз складаецца з 75 аб’ектаў, з’яўляецца элементам глабальнага праекта ЮНЭСКА «Памяць свету», які не толькі нагадвае пра нацыянальную спадчыну, але таксама ўзбагачае на польскія каштоўнасці спіс найважнейшых архіваў, якія дакументуюць гісторыю і дасягненні чалавецтва:

- Мы паказваем, гэтыя новыя аб’екты, якія папоўняць Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Гэта розныя артэфакты: выданыя дакументы, ад сярэднявечных пропаведзяў з Бібліятэкі капітула Кракаўскага сабора да ўнікальнага фотапраекта Зоф’іі Рыдэт, які складаецца з некалькіх тысяч негатываў, якія дакументуюць жыццё палякаў у 1980-я гады, – гэта magnum opus мастачкі – такі калектыўны партрэт чалавечнасці.

У рамках сёлетняга 5-га выдання у Польскі Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» былі ўключаныя 17 новых аб’ектаў з 17 устаноў з усяе Польшчы, у тым ліку, зборы сярэднявечных дакументаў, калекцыі фотаздымкаў, літаратурныя і музычныя творы.

У тым ліку, фотадакументацыя высакагорных экспедыцый, гэта значыць тысячы фотаздымкаў, якія паказваюць усю гімалайскую карʼеру Ежы Кукучкі – польскага альпініста, які другім пасля Райнхольда Меснера, заваяваў усе 14 васьмітысячнікаў планеты. Гэта фатаграфіі на розных носьбітах – слайды, негатывы, адбіткі. Ежы Кукучка рабіў шмат гэтых фота, таму гэта вельмі дэталёвая дакументацыя. Гэта вельмі важнае сведчанне гісторыі польскага альпінізму.

Праграма «Памяць свету» была створана па ініцыятыве ЮНЕСКА ў 1992 годзе. Ейная мэта – увекавечыць шматвяковую спадчыну чалавецтва.

У рамках праграмы ствараюцца тры спісы помнікаў гісторыі пісьменства: міжнародны спіс, рэгіянальныя спісы і нацыянальныя спісы.

Польскі Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету» быў створаны роўна 10 гадоў таму, у 2014 годзе, у выніку працы Польскага камітэта праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». У яго склад уваходзяць прадстаўнікі найбуйнейшых польскіх бібліятэк, архіваў і навуковых установаў.

У рамках чарговых чатырох выпускаў праграмы, праведзеных у 2014, 2016, 2018 і 2021 гадах, у нацыянальны спіс было ўнесена 58 унікальных сведчанняў найважнейшых падзей і дасягненняў польскай гісторыі з некалькіх дзясяткаў розных устаноў.

Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell Bыставa «Польская памяць. Нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету« – 5-е выданне». PAP/Tomasz Gzell

Уручэнне афіцыйных пасведчанняў аб унясенні ў спіс новых аб’ектаў у рамках сёлетняга выпуску адбылося 26 чэрвеня ў Бельведэрскім палацы. Нагадваем, праект праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы.

Мерапрыемствы арганізаваны Дзяржаўным архівам у супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны, Нацыянальным цэнтрам культуры і Галерэяй»Кардэгарда».

IAR/аз

У Варшаве пройдзе 31-ы Фестываль вулічнага мастацтва

26.06.2024 08:56
Гэта тры дні вулічных перформансаў, парадаў і майстар-класаў.

Як польскія грамадскія ўстановы і няўрадавыя арганізацыі падтрымліваюць украінскія культурныя ўстановы

03.07.2024 11:56
Больш за 400 культурных абʼектаў Украіны пацярпелі ў выніку расійскай агрэсіі.