Беларуская Служба

У Музеі Курпёўскай культуры ў Астралэнцы варта шукаць таксама беларускіх кантэкстаў (ФОТА)

06.09.2024 17:25
Астралэнцкая музейная ўстанова расказвае не толькі пра гісторыю горада, але таксама дапамагаю зразумець ісціну багатай курпёўскай культуры.
Аўдыё
  • Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы
        -
Народная вопратка курпаў і характэрныя ёй бурштынавыя бусы - Музей курпёўскай культуры ў АстралэнцыAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы (Ostrołęka) – гарадку, распаложаным на Нарве (Narew), на поўначы Мазавецкага ваяводства. Гэтая невялікая музейная ўстанова можа пахваліцца вельмі вікавымі калекцыямі, якімі абавязкова варта пацікавіцца пабываючы ў ваколіцы. Як цікавінку варта дадаць, што сярод музейных экспанатаў можна смела шукаць і беларускіх кантэкстаў.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Астралэнцкая музейная ўстанова была створана ў снежні 1975 года і ад пачатку размяшчалася, ў неакласічнай камяніы, пабудаванай у 20-я гады XIX стагоддзя для патрэб мясцовай пошты. З 1980 года музей займае ўвесь гістарычны будынак на плошчы генерала Юзэфа Бэма. Першыя гады дзейнасці музея былі накіраваны ў першую чаргу на інтэнсіўны збор экспанатаў і падрыхтоўку адпаведнай базы.  У 1998 годзе тагачасны Раённы музей быў ператвораны ў Музей Курпёўскай культуры з новым статутам і парадкам арганізацыі.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Зараз у музейнай установе размяшчаецца некалькі пастаянных экспазіцыяў, кажа дырэктарка Марыя Самсэль(Maria Samsel):

- Першая – гэта выстава прысвечана гісторыі Астралэнкі і рэгіёну Курпы ў міжваенным перыядзе. Яна падзелена на некалькі частак. Мы знаёмімся з гісторыяй, тапаграфіяй горада і яго роляй у рэгіёне; са штодзённым і святочным жыццём жыхароў Астралэнкі і рэгіёну Курпы.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адным з асноўных элементаў гэтай часткі выставы з’яўляюцца гістарычныя фотаздымкі горада і яго жыхароў у розных абставінах; прыклады тавараў, якія вырабляліся ў мясцовых майстэрнях, такіх як пячныя кафлі, гузікі, вырабы ручной работы іг.д. Знаёмімся з жыццём вясковых гаспадыняў, у тым ліку, дзякуючы знятай у 1937 годзе дакументальнай кінастужцы пад загалоўкам: «Святы на Курпах». Дакумент паказвае рэгіён Курпы: яго архітэктуру, традыцыі. Можам паслухаць традыцыйнай народнай песні.

Народная вопратка курпаў - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Народная вопратка курпаў - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На выставе паказаная прыгожая народная вопратка курпаў і характэрныя ёй бурштынавыя каралі. Раней кожная маладая дзяўчына атрымлівала ў пасаг такія бусы. Нагадваю, у XIX стагоддзі на Курпах размяшчаліся самыя найбуйнейшыя шахты бурштыну ў Польшчы. Майстры з Курпаў славіліся прыгожымі вырабамі з яго.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На выставе можна пазнаёміцца і з іншымі элементамі, характэрнымі для народнай вопраткі курпаў, кажа Марыя Самсэль:

- Гэта перш за ўсё чулка (поль.czółko) - характарны галаўны ўбор незамужніх жанчын. Гэта прамавугольнік, звычайна пакрыты чорным аксамітам, упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі. Ён зашпіляўся ззаду галавы. У сваю чаргу замужнія жанчыны насілі хусткі, завязаныя на патыліцы таксама адмысловым спосабам. Другім элементам з’яўляецца вышыванка.

Народная вопратка курпаў - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Народная вопратка курпаў - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы курпёўская вышыўка з рэгіёну Зялёнай пушчы надоечы была ўнесена ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Спадніцы – гэта наступны характэрны элемент народнага касцюма на Курпах. Яны былі гладкія спераду, а ззаду мелі некалькі буйных зморшчын. Іх называлі на Курпах «кітлямі» (поль. kitle). Гэта некалькі асноўных элементаў курпёўскага народнага касцюма, які заўсёды дадаткова ўпрыгожвалі бурштынавыя бусы.

Курпёўская выцінанка  - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Курпёўская выцінанка - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

  Вялікае ўражанне ў музеі робіць частка выставы прысвечаная традыцыйнай курпёўскай выцінанцы:

- У нашым музеі можна паглядзець пастаянную выставу, прысвечаную крпёўскай выцінанцы. Экспазіцыя была адкрыта ў 2018 годзе і паказвае развіццё гэтай галіны народнага мастацтва:  ад вытокаў па ўзнікненне розных дэкаратыўных плыняў.

Курпёўская выцінанка  - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Курпёўская выцінанка - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава аддае даніну павагі самым выдатным творцам гэтай формы народнага дэкаратыўнага мастацтва на Курпах.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Усё ж у Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы можна паглядзець таксама іншыя, цікавыя выставы не звязаныя непасрэдна з курпёўскай культурай. Напрыклад, калекцыю карцінаў польскіх мастакоў першай паловы XX стагоддзя. Тут можна знайсці таксама аспекты датычныя Беларусі. У прыватнасці карціны Яўгена Савельевіча Жака – аднаго з творцаў плыні ар-дэко, які нарадзіўся ў габрэйскай сям’іі ў Магліне ў Мінскай губерні:

- На адной з пастаянных выставаў можна паглядзець карціны Зоф’іі Стрыеньскай – адной з самых вядомых польскіх мастачак міжваеннага перыяду. Гэта фрагмент буйнага цыклу, які прэзентаваўся на Міжнароднай выставе сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы ў 1925 годзе, 100-годдзе якой выпадае ў будучым годзе. Дарэчы, менавіта тады ўзнікла ар-дэко - плынь у выяўленчым мастацтве. Зоф’я Стрыеньска атрымала шмат узнагародаў на парыжскай выставе. Можам паглядзець таксама працы ўраджэнца Магільна, выдатнага мастака Яўгена Савельевіча Жака, Ігнацыя Пянькоўскага іг.д.

«Бітва пад Астралэнкай» Караль Малянкевіч - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  «Бітва пад Астралэнкай» Караль Малянкевіч - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Наступная важная пастаянная экспазіцыя гэта творы польскіх жывапісцаў Вялікай эміграцыі – то бок хвалі міграцыі пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гадоў. Прыкладам з’яўляецца Караль Малянкевіч, які ў Парыжы ў 1838 годзе намаляваў карціну «Бітва пад Астралэнкай». Для нас гэта асабліва каштоўная работа, паколькі намаляваная ўдзельнікам згаданай бітвы. У нас можна пабачыць таксама работы Тэафіла Квяткоўскага (у прыватнасці сябра Фрыдэрыка Шапена), які нарадзіўся ў Пултуску і тасама ўдзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў.

Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 2015 годзе сядзіба Музея курпёўскай культуры пашырылася на памяшканні суседняй камяніцы. Дзякуючы гэтаму выставачная прастора ўзбагацілася на вельмі кліматычныя падвалы:

- Гістарычныя, археалагічныя і архітэктанічныя даследаванні пацвердзілі, што гэта найстарэйшыя падмуркі ў горадзе, якімі да гэтага часу лічыліся падвалы паслябэрнардынскага кляштара ў Астралэнцы. То бок камяніца, пабудаваная напрыканцы XIX і пачатку XX стагоддзяў, базуецца на падмурках з паловы XVI стагоддзя. Зараз памяшканні, якія вянчаюць цыліндрычныя скляпенні з чырвонай цэглы служаць нам, як дадатковая выставачная прастора.

Bыстава: «Астралэнка. 6 x Нараў»  - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Bыстава: «Астралэнка. 6 x Нараў» - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу на вышэйшых паверхах згаданай камяніцы размяшчаецца наймалодшая нашая пастаянная выстава: «Астралэнка. 6 x Нараў». Гэта выстава, якая расказвае пра гісторыю горада, але з пункту гледжання ракі Нараў.

- сказала дырэктарка Музея курпёўскай культуры ў Астралэнцы Марыя Самсэль(Maria Samsel).

Часовая выстава - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Часовая выстава - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цяперашні час калекцыя Музея курпёўскай культуры ў Астралэнцы налічвае больш за 16 тысяч музейных экспанатаў і звыш 10 тысяч кніг, якія сабраныя ў бібліятэцы музея.

Акрамя звычайнай для музеяў выставачнай дзейнасці, астралэнцкая ўстанова вядзе і асветніцкую дзейнасць. Музейныя заняткі і майстар-класы, якія праводзяцца ўжо больш за дзесяць гадоў, карыстаюцца вялікай папулярнасцю, якая з кожным годам расце.

Часовая выстава - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Часовая выстава - Музей курпёўскай культуры ў Астралэнцы/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тэмы адукацыйных заняткаў часта адносяцца да пастаянных і часовых выставаў - як у выпадку этнаграфічных і гістарычных заняткаў.

Курпёўская сядзіба ў Кадзідле / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ  Курпёўская сядзіба ў Кадзідле / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З самага пачатку свайго існавання Музей курпёўскай культуры меў шматгаліновую структуру. Адным з яго аддзелаў з’яўляецца Курпёўская сядзіба ў Кадзідле (Kadzidło), якую таксама варта наведаць.

Анна Задрожна

У Кадзідле можна смачна паесці, пазнаёміцца з курпёўскім фальклорам, а нават узяць шлюб паводле народнага абраду (ФОТА)

15.03.2024 18:01
Тут штогод адбываецца «Курпёўскае вяселле» – адно з самых маштабных фальклорных мерапрыемстваў рэгіёна.