Беларуская Служба

175 прац, 24 фіналісты, 8 узнагарод. Набліжаецца фінал прэстыжнай рэпарцёрскай прэміі Польшчы

26.03.2025 16:17
Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовую прэмію і статуэтку «Мельхіор». Прызавы фонд складае больш за 100 тысяч злотых.
   20 .
На ўзнагароду намінаваныя 20 рэпартажаў..

Восем катэгорый, восем шанцаў на перамогу – набліжаецца фінал дзевятнаццатага Нацыянальнага конкурсу рэпарцёрскай прэміі Польскага радыё «Мельхіоры». Журы вылучыла больш за 20 рэпартажаў. Пераможцы будуць абвешчаныя ў чацвер падчас урачыстасці ў Музычнай студыі Польскага радыё імя Агнешкі Асецкай у Варшаве. Гаворыць кіраўнік Студыі рэпартажаў Польскага радыё і журы конкурсу Барташ Панэк:

- Лічбы – неверагодныя. Сёлетнія «Мельхіоры» сапраўды здзівілі нас, то бок усё асяроддзе журналістаў-рэпартажыстаў. Былі заяўленыя 175 прац. З гэтых прац мы абралі 24 неверагодныя аўдыёдакументы: аўдыёрэпартажы, прэсавыя, тэлевізійныя, падкасты. Мы намінавалі чатыры асобы, якія адказваюць за акустычную рэалізацыю, а таксама тры чалавекі, якія атрымалі намінацыі ў катэгорыі «Творца году».

Сярод намінаваных ёсць і журналістка Польскага радыё: рэпартажыстка, рэдактар ​​Трэцяй праграмы Польскага радыё Ганна Дудзіньска.

Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовую прэмію і статуэтку «Мельхіор». Прызавы фонд складае больш за 100 тысяч злотых.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры