Беларуская Служба

Кітайцы крадуць польскія брэнды

07.07.2020 16:40
 Крадзеж таварных знакаў у Паднябеснай з'яўляецца спосабам на прыбытковы бізнес.
Mlekovita
Mlekovitamlekovita.com.pl/screen

Аб гэтым паведамляе штодзёнка Rzeczpospolita (Wyścig po marki - A.Ptak-Iglewska). Ашуканцы масава патэнтуюць брэнды польскіх прадуктовых марак. Крадзеж таварных знакаў у Паднябеснай з'яўляецца спосабам на прыбытковы бізнес. Такім чынам права на свой брэнд у Кітаі страцілі некалькі малочных кампаній: Mlekpol, Łaciate, Łowickie, Mlekovita, а таксама польскі вытворца макаронаў Lubella. У Кітаі дзейнічае правіла «Хто першы зарэгіструе брэнд, той зʼяўляецца яго ўладальнікам».

Некаторыя кітайскія прадпрыемствы скралі таварныя знакі некалькіх польскіх кампаній. – Гэта вельмі вялікая праблема. Адсутнасць рэгістрацыі пагражае стратай права на назву кампаніі або на прадукт, – тлумачыць эксперт па кітайскім сельскагаспадарчым рынку Яцэк Стшэлецкі.

Кітайцы вылаўліваюць папулярныя брэнды ў інтэрнэце, праглядаюць еўрапейскія спісы запатэнтаваных тавараў, а таксама вышукваюць добрыя брэнды на міжнародных кірмашах.

Часта польскі брэнд крадуць кітайскія партнёры, а нават супрацоўнікі тых жа кампаній. У Кітаі развіваецца масавая рэгістрацыя скрадзеных таварных знакаў, каб потым прадаць іх з вялікім прыбыткам сапраўдным уладальнікам.

яс