Rzeczpospolita піша пра «Газавае паскарэнне». Перад Польшчай працэс замены вугальных інсталяцый у польскай абагравальнай сістэме. Дапамогуць у гэтым грошы з ЕЗ. Пачынаецца хваля інвестыцый у газавую энергетыку. Галіна разлічвае на грошы з Еўразвязу пасля таго, як у снежні Брусель вырашыў павялічыць сродкі на газіфікацыю. Польшча можа атрымаць нават на 25% грошай больш. У перспектыве 2021-2027 – гэта 817 млн еўра.
Цяпер 71% ацяпляльных установак у Польшчы абапіраецца на вугалю. Трансфармацыя гэтага сектара можа каштаваць нават 22 мільёны еўра. Інвестыцыі неабходныя па прычыне завастрэння кліматычнай палітыкі ЕЗ і рост коштаў за выкіды вуглякіслага газу.
Пры рэзкім росце коштаў на выкіды і падзенні цэн на газ, газавыя ўстаноўкі становяцца ўсё больш выгаднымі. Таму ў бліжэйшым часе прадугледжваецца развіццё галіны.
ав