Абвешчаны тэндар на праект участка гэтай трасы ад Белай Падляшскай да памежнага пераходу з Беларусяй у Кукурыках. Пераможца тэндару павінен будзе распрацаваць дакументацыю на больш чым 30-кіламетровы адрэзак трасы, а таксама інфраструктуру памежнага пераходу ў Кукурыках.
Па словах міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка, будаўніцтва будзе завершана праз чатыры гады:
- Мы настроены рашуча і плануем завершыць будаўніцтва аўтамагістралі А2. У мінулым годзе мы аддалі ў карыстанне частку гэтай трасы паміж Варшавай і Мінскам Мазавецкім. У цяперашні час ідуць работы на некалькіх участках паміж Мінскам Мазавецкім і Белай Падляшскай. Яны знаходзяцца на канчатковым этапе.
Такім чынам, у 2025 годзе завершыцца праграма будаўніцтва аўтамагістраляў у Польшчы. У кіроўцаў будуць тры асноўныя трасы праз Польшчу: А1 - поўнач-подзень, А2 - захад-усход у цэнтральнай частцы краіны і А4 -таксама захад-усход, але па паўднёвым краю Польшчы.
У цяперашні час вядуцца работы па будаўніцтве далейшых участкаў аўтамагістралі А1 з гор на мора, якое завершыцца ў наступным годзе.
Будаўніцтва ўсходняй часткі трасы А2 да мяжы з Беларусяй пачалося шэсць гадоў таму.
На дадзены момант кіроўцы могуць карыстацца магістралямі даўжынёй у 1700 кіламетраў.
яс