Картку прымаюць у трох тысячах месцаў на тэрыторыі ўсяе Польшчы. На сёння больш за 1 мільён семʼяў у Польшчы карыстаюцца Карткай Вялікай сямʼі, заяўляе Міністэрства сямʼі і сацыяльнай палітыкі. Дзякуючы гэтай картцы шматдзетныя семʼі могуць зэканоміць на пакупках, паслугах і забавах. Зніжкі ўключаюць сярод іншага чыгуначныя праезды, паліва, прадукты харчавання, адзенне, музеі, басейны і турыстычныя паслугі.
Картка Вялікай сямʼі была ўведзена ў 2015 годзе, а з 2019 яна даступная для ўсіх бацькоў, якія калі-небудзь мелі на ўтрыманні хаця б траіх дзяцей.
яс