Прадстаўнікі польскай чыгункі PKP Intercity і Chmura Krajowej (ІТ-воблака) падпісалі ліст аб намерах адносна супрацоўніцтва. Яго мэта – распрацаваць ІТ-сістэму, якая будзе кіраваць графікамі тэхнічных аглядаў цягнікоў. Для гэтага кампанія будзе выкарыстоўваць хмарныя вылічэнні.
Член праўлення PKP Intercity Адам Ляскоўскі сказаў, што праект будзе садзейнічаць лепшаму выкарыстанню рухомага саставу:
- Сам працэс тэхнічнага агляду звязаны з шэрагам інспекцыяў і з вылічэннямі, калі рухомы састаў павінен праходзіць тэхагляд. Трэба адсочваць кіламетры і тэрміны. Гэта вымагае шмат працы і нясе рызыкі, што рухомы састаў будзе выключаны з карыстання не тады, калі пажадана. Аптымізацыя рухомага саставу дзякуючы ІТ-сістэме дапаможа нам элімінаваць гэтыя рызыкі.
Віцэ-прэзідэнт ІТ-воблака Дар'юш Слівоўскі растлумачыў, што выкарыстанне воблачных інструментаў знізіць выдаткі PKP Intercity, звязаныя, напрыклад, з пракатам аварыйных вагонаў у высокі сезон:
- PKP Intercity атрымала магчымасць распланаваць выкарыстанне вагонаў. Мы будзем ведаць, калі выкарыстаць так званы мёртвы сезон і прыспешыць тэхагляд, і такім чынам быць падрыхтаваным на пік запатрабаванасці. Гэта забяспечвае аптымальнае выкарыстанне рухомага саставу, гарантуе менш збояў, можна чакаць лепшую якасць абслугоўвання, менш незапланаваных адключэнняў вагонаў і менш прастояў для пасажыраў.
PKP Intercity – першы чыгуначны перавозчык у Польшчы, які мае намер выкарыстоўваць паслугі ІТ-воблака для кіравання аўтапаркам.
яс