Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што польскі ўрад будзе прасоўваць польскія кампаніі і заахвочваць людзей купляць польскія тавары. Як ён патлумачыў падчас паездкі ў Люблінскае ваяводства, што такім чынам мы зможам падтрымаць польскія прадпрыемствы:
- Мы гатовыя падтрымліваць экспартную і вытворчую дзейнасць усіх польскіх кампаніяў, прасоўваць польскія тавары. Разам з тым як мы будзем больш купляць польскую прадукцыю, больш будуць зарабляць польскія рабочыя, будуць павялічвацца зарплаты і прадукцыя. І ўсё разам будзе павышаць эканамічны патэнцыял краіны.
У мястэчку Стэнжыца ў Люблінскім ваяводстве прэмʼер-міністр Маравецкі наведаў сямейнае прадпрыемства па вырошчванні кветак JMP Flowers, якое зʼяўляецца адным з буйнейшым у Еўропе ў гэтай галіне.
яс