Беларуская Служба

Мінфін: Нулявы падаходны падатак будзе датычыць толькі часткі прафесійна актыўных пенсіянераў

20.05.2021 11:08
Міністр фінансаў паясніў, у чым будзе заключацца прынцып нулявога падатку, прадугледжаны новай праграмай «Польскі парадак».  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Нулявы падатак на прыбытак з фізічных асоб (PIT), будзе датычыць выключна тых працуючых пенсіянераў, якіх гадавы прыбытак не перавышае 120 тысяч злотых (26 тысяч 490 еўра). Пра гэта ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё паведаміў міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі (Tadeusz Kościński).

Нагадваем, новая сацыяльна-эканамічная праграма ўрадавай кааліцыі правых сілаў прадугледжвае, між іншым, што людзі пенсійнага ўзросту, якія вырашылі працягваць працу і не атрымліваюць пенсію па ўзросце, не будуць прымушаны плаціць падатaк на прыбытак з фізічных асоб:

- Пасля дасягнення пенсійнага ўзросту яны змогуць выбіраць: атрымліваць пенсію па ўзросце, не працаваць і плаціць падаткі ў звычайным рэжыме, альбо адмовіцца ад пенсіі, працаваць і не плаціць падатку на прыбытак з фізічных асоб, калі іх гадавы даход не перавышае 120 тысяч злотых.

Нагадваем, кіроўная кааліцыя паведаміла, што паводле праграмы „Польскі парадак”, пенсіі не будуць абкладацца падаткам.

аз