У сувязі з паступовай нармалізацыяй эпідэмічнай сітуацыі пэўныя планы на будучыню пачынаюць рабіць авіякампаніі, у тым ліку польскі нацыянальны авіяперавозчык LOT, паведамляе штодзённае выданне Dziennik Gazeta Prawna.
У актуальным летнім сезоне авіялініі плануюць запрапанаваць сваім кліентам 100 еўрапейскіх напрамкаў. Нягледзячы на паступовае ажыўленне авіярынку, актуальная летняя сетка LOT – гэта толькі 50% ад пасажырскіх спалучэнняў, рэалізаваных у 2019 годзе.
І так, польская авіякампанія будзе дастаўляць пасажыраў на шматлікія астравы Грэцыі (таксама ў Афіны і Салонікі), на Кіпр, у харвацкія Задар, Спліт і Дуброўнік, у Падгорыцу і Ціват у Чарнагорыі, курорты Балгарыі, у грузінскія Тбілісі і Батумі, на Маёрку, Мальту і Ібіцу. У сетцы палётаў – каля 10 італьянскіх гарадоў. Некаторыя рэйсы ў курортныя гарады будуць адбывацца з польскіх рэгіянальных авіяпартоў: Уроцлава, Гданьска, Кракава, Катавіц, Познані і Жэшава.
У маршрутнай сетцы надалей застаюцца еўрапейскія сталіцы і важнейшыя гарады нашага кантыненту. LOT таксама працягне выконваць палёты ў некаторыя парты Паўночнай Амерыкі і Азіі: Таронта, Чыкага, Нью-Ёрк, Маямі, Лос-Анджэлес, Токіё, Сеул, Пекін. Некаторыя рэйсы па Еўропе і ў Сеул будуць здзяйсняцца з Будапешту, дзе LOT мае другую базу, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
вс