Польшча заняла першае месца ў рэйтынгу National Cyber Security Index, які паказвае ўзровень кібербяспекі краіны, гатоўнасць прадухіляць кіберпагрозы і гатоўнасць кіраваць маштабнымі кіберкрызісамі. У рэйтынгу краіна абышла Аўстралію, Эстонію і Украіну, набраўшы больш за 90 балаў.
«Мы яшчэ раз даказваем, што з'яўляемся лідарамі ў галіне кібербяспекі. Гэта доказ высокай ацэнкі працы ўсіх спецыялістаў, якія займаюцца бяспекай кіберпрасторы, і доказ таго, што напружаная праца дае адчувальныя вынікі», – напісаў у сацсетках камандуючы Кампанентам сіл абароны кіберпрасторы генерал Караль Маленда.
Рэйтынг National Cyber Security Index заснаваны на пяці аспектах: выяўленне кіберпагроз на нацыянальным узроўні, вызначэнне магчымасцей кібербяспекі, выбар адпаведных аспектаў кібербяспекі, распрацоўка індыкатараў кібербяспекі і групаванне паказчыкаў кібербяспекі.
IAR/аз