Беларуская Служба

Польскі эканамічны інстытут: Польскай прамысловасці патрэбна больш робатаў

16.07.2024 15:31
Польшча займае шостае месца ў ЕЗ паводле колькасці робатаў, усталяваных у сектары прамысловай перапрацоўкі, і 16-е месца паводле колькасці робатаў на 10 000 працаўнікоў гэтага сектара (т. зв. шчыльнасць рабатызацыі).
Ілюстрацыя Фота: Gorodenkoff/Shutterstock

У 2022 годзе ў польскім сектары прамысловай перапрацоўкі працавалі амаль 18 тысяч робатаў, што азначае 54 робаты на 10 000 працаўнікоў гэтай галіны эканомікі, – чытаем на biznesalert.pl.

Такім чынам Польшча займае шостае месца ў ЕЗ паводле колькасці робатаў, усталяваных у сектары прамысловай перапрацоўкі, і 16-е месца паводле колькасці робатаў на 10 000 працаўнікоў гэтага сектара (т. зв. шчыльнасць рабатызацыі).

Развіццё рабатызацыі будзе мець значны ўплыў на польскую эканоміку. 76% апытаных прадпрыемстваў лічаць, што рабатызацыя будзе ўсё больш важнай для захавання канкурэнтаздольнасці польскіх фірмаў, – вынікае з даследавання «Рабатызацыя ў Польшчы ў 2023 годзе», падрыхтаванага Польскім эканамічным інстытутам (PIE).

Шчыльнасць рабатызацыі, г.зн. колькасць робатаў на колькасць занятых у дадзеным сектары, можа прыблізна паказваць узровень тэхналагічнага развіцця эканомікі.

«З аднаго боку, колькасць усталяваных у Польшчы робатаў адлюстроўвае памер нашай эканомікі. З іншага боку, нізкая шчыльнасць сведчыць аб адлегласці, якая аддзяляе нас не толькі ад лідараў (Швецыя, Германія), але і ад іншых краін рэгіёну (Славакія, Венгрыя, Чэхія). Галоўнымі прычынамі з'яўляюцца структура эканомікі, якая характарызуецца, напрыклад, меншай залежнасці ад аўтамабільнага сектара, чым у іншых краінах V4, і нізкі кошт працоўнай сілы, які да гэтага часу быў асновай канкурэнтаздольнасці польскай прамысловасці», – адзначае старшы аналітык групы лічбавай эканомікі Аналітычнага цэнтра PIE Філіп Лясневіч.

Адначасова даследаванне Польскага эканамічнага даследавання, праведзенага ў сакавіку 2024 г. паказвае, што растучыя цяжкасці ў пошуку персаналу адпаведнай кваліфікацыі зʼяўляюцца імпульсам да павелічэння ступені аўтаматызацыі і рабатызацыі ў прамысловасці, але масавага эфекту замены працы чалавека робатам зараз у польскай гаспадарцы няма.

Апытаныя прадпрыемствы таксама крытычна ацанілі прафесійна-тэхнічную адукацыю ў Польшчы. Адсутнасць або неадпаведная форма прафесійна-тэхнічных школ або тэхнічнай адукацыі прыводзяць, на думку рэспандэнтаў, да дэфіцыту спецыялістаў, здольных працаваць з такімі перадавымі тэхналогіямі, як робататэхніка.

эж

Выведка Эстоніі папярэджвае: Кітайцы могуць прыйсці ў нашыя спальні і гаражы праз электронныя камунікацыі

15.04.2024 15:09
– Пагрозы, якія ствараюць кітайскія тэхналогіі, могуць дасягнуць нашых спальняў і гаражоў праз сістэму Lidar, – папярэджвае эстонская выведка, таксама згадваючы залежнасць ад кітайцаў у крытычнай інфраструктуры энергетыкі і электрамабільнасці, ды TikTok, - піша Biznes Alert.