Беларуская Служба

70 мільярдаў злотых крэдытаў на інвестыцыі ў энергетычную трансфармацыю могуць атрымаць кампаніі ў Польшчы

10.09.2024 10:01
Паводле Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, гэта найбуйнейшыя сродкі для адначасовага размеркавання ў гісторыі членства Польшчы ў ЕС.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

70 мільярдаў злотых (больш за 16 мільярдаў еўра) з Нацыянальнага плана аднаўлення - гэта сродкі на льготныя крэдыты для кампаній дзеля інвестыцыяў у энергетычную трансфармацыю. Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя падпісала дамову па гэтай справе з Банкам Нацыянальнай гаспадаркі (поль. Bank Gospodarstwa Krajowego), які будзе выдзяляць пазыкі.

Грошы прызначаны на будаўніцтва і мадэрнізацыю электрасетак, экалагічна чыстых, абнаўляльных крыніц энергіі і акумулятараў электраэнергіі.

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Геніг-Клёска(Paulina Hennig-Kloska) заявіла, што гэта найбуйнейшы сродкі, размеркаваны аднаразова за ўсю гісторыю прысутнасці Польшчы ў Еўрасаюзе, і найбуйнейшае пагадненне, падпісанае міністэрствам:

- Мы паскараем мадэрнізацыю электраэнергетычнай сістэмы ў Польшчы, што павінна павялічыць эфектыўнасць атрымання энергіі з абнаўляльных крыніцаў, чаго зараз у піках вытворчасці мы не ўстане зрабіць.



Старшыня  Банка Нацыянальнай гаспадаркі Міраслаў Чэкай(Mirosław Czekaj) паведаміў, што набор заявак для зацікаўленых кампаній абвешчаны на сайце фінансавай установы:

- Кампаніі, якія маюць электраэнергетычныя сеткі змогуць скарыстацца таннымі крэдытамі з ЕС за пасрэдніцтвам Банка Нацыянальнай гаспадаркі. Гадавая працэнтная стаўка па згаданых крэдытах складае 0,5 працэнта. Гэта вельмі танна ў параўнанні з нармальнымі крэдытамі, працэнтная стаўка па якіх складае 7-8 працэнтаў. Тэрмін пазыкі вельмі доўгі – 25 гадоў. Трэба ўспомніць таксама пра 9-гадовы льготны перыяд.  

Мінімальная сума крэдыту складзе 200 мільёнаў злотых (амаль 47 мільёнаў еўра). Крэдыт можа пакрыць да 95 працэнтаў інвестыцыйных выдаткаў, астатнія 5 працэнтаў складзе мінімальны ўласны ўклад кампаніі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскія кампаніі сталі шанаваць супрацоўнікаў

02.09.2024 13:01
Звольненыя з працы супрацоўнікі не павінны мець праблемаў з пошукам новага месца працаўладкавання.