Беларуская Служба

Не адмаўляйцеся ад Сілезіі – заклікаюць прадстаўнікі турыстычнага сектара

24.09.2024 09:02
Зараз гасцінічнаму бізнесу на поўдні краіны вельмі патрэбныя даходы, пераконвае Ніжнесілезская турыстычная арганізацыя.
Замак Ксёнж непадалёк ад ВалбжыхаFoto: Mirosław i Joanna Bucholc/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводка на поўдні Польшчы прычынілася да таго, што турысты пачалі масава адмяняюць браніраванне ў гатэлях і гасцявых дамах, нават у гэтых частках Сілезіі, якіх бедства не закранула. Не адмаўляцца ад адпачынку на поўдні Польшчы заклікаў прэм'ер Дональд Туск. Аб гэтым таксама просіць Ніжнесілезская турыстычная арганізацыя, кажа Якуб Фейга(Jakub Feiga).

- Большасць рэгіёну ўжо чакае гасцей. У месцах, дзе гэта было неабходнае заканчваецца прыбіранне пасля паводкі. Зараз гасцінічны бізнес асабліва патрабуе грошай, то бок турыстаў. Гэта дапаможа галіне змагацца з рознымі наступствамі паводкі ў рэгіёне. Запрашаем!



Намеснік міністра спорту і турызму Пётр Борыс(Piotr Borys) паведаміў, што міністэрства падрыхтуе адмысловую інфармацыйную кампанію з мэтай заахвочваць турыстаў не адмаўляцца ад паездак у Ніжнюю Сілезію:

- Неабходная нашая салідарнасць. Гаворка ідзе пра тое, каб палякі не адмянялі браніравання ў гатэлях і пэнсіянатах таксама ў бяспечных частках Сілезіі. Нагадваю, зараз пасля летняга сезону, цэны ніжэйшыя, таму варта наведаць гэты прыгожы рэгіён, асабліва месцы, якія не былі знішчаныя паводкай. Гэта вельмі важнае для поўдня нашай краіны.

Ніжнесілезская турыстычная арганізацыя падрыхтавала і пастаянна абнаўляе спіс даступных турыстычных славутасцяў Ніжняй Сілезіі. Інфармацыю можна знайсці на старонцы: www.dolnyslask.travel

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Паводкі, спёка — на што варта звярнуць увагу, калі купляеш кватэру ці маеш намер інвеставаць у нерухомасць

23.09.2024 16:08
Калі паглядзець на ​​тое, што цяпер адбываецца на поўдні Польшчы, а таксама з увагі на нядаўнія праблемы са спёкай і пажарамі, інвестары, верагодна, задаюцца пытаннем, як засцерагчы сябе ад магчымых стратаў з-за экстрэмальных умоў надвор'я?

Урад рыхтуе «План Маршала для поўдня Польшчы»

23.09.2024 15:59
Яшчэ адзін горад Польшчы рыхтуецца да хвалі паводкі.