Кожная дзясятая польская фірма плануе інвестыцыі ва Украіне. Так вынікае з даследавання праведзенага Atlantic Contract, з вынікамі якога пазнаёмілася польскае выданне.
Вялікую зацікаўленасць Украінай сярод польскіх прадпрымальнікаў падцвярджае Польска-украінская эканамічная палата ды Польскае агенцтва інвестыцыі ды гандлю.
З 500 апытаных фірм з вытворчага, гандлёвага сектараў, ды галіны паслуг 29% заявілі, што плануюць інвестыцыі ва Украіне, сярод вытворчых фірм гэты адсотак склаў 41%. Абсалютна не плануюць інвеставаць ва Украіне 21% польскіх прадпрымальнікаў.
Такое стаўленне польскіх фірм не выклікае здзіўлення, зазначае старшыня Atlantic Contract Лукаш Рэзка. Польскія кампаніі хочуць прысутнічаць на рынку краіны, які мае вялізарны эканамічны патэнцыял, цытуе словы даследчыка польскае выданне.
Тым больш, што канкурэнты з іншых краін Еўрасаюза ці ЗША ўжо ва Украіне. Кожны, хто будзе ва Украіне ў складанай сітуацыі, атрымае большыя магчымасці падпісання кантрактаў, чым новапрыбыўшыя кампаніі.
Адзінае чаго чакае бізнес, каб пачаць інвеставаць, гэта крэдытныя гарантыі ў рамках праграмы Еўрапейскай Камісіі Ukrainian Facility, піша польскае выданне.
Дадзеная праграма мае 7,8 мільярдаў еўра на страхаванне крэдытаў пад інвестыцыі ва Украіне з боку еўрапейскіх банкаў развіцця.
юл