Беларуская Служба

Беларусь уводзіць забарону на экспарт, але гэта ўдарыць па расіянах

16.10.2024 09:14
Беларусь закрывае свой рынак. Гэта тычыцца яблыкаў, цыбулі, капусты.
Яблыкі955169/picabay.com/CC0

Беларусь уводзіць забарону на экспарт яблыкаў, белакачаннай капусты і цыбулі. Гэта закрывае шлях для рээкспарту прадукцыі, напрыклад, яблыкаў па больш нізкіх коштах, на расійскі рынак.

Услед за Казахстанам, які забараніў імпарт свежых яблыкаў, не дазволіўшы Расіі імпартаваць садавіна з ЕС праз краіну, цяпер Беларусь увяла забарону на экспарт, што прынясе расіянам толькі праблемы.

Варта адзначыць, што забарона на экспарт з Беларусі закрывае апошнюю шчыліну ў рээкспарце недарагіх яблыкаў з краін ЕС на расійскі рынак. І адбываецца гэта ў вельмі няўдалы для Расіі момант, калі цэны на гародніну і садавіну працягваюць біць рэкорды з-за інфляцыі.

Больш за тое, у 2024 годзе з-за вясновых замаразкаў Расія страціла значную частку ўласнага ўраджаю яблыкаў. Такім чынам, расійскія спажыўцы ўжо вымушаныя плаціць за гэтую садавіну высокія кошты, а з блакаваннем імпарту Беларуссю і Казахстанам рост цэн будзе толькі паскарацца.

Як гэтая сітуацыя адаб'ецца на сусветным рынку? Цяпер бліжэйшымі пастаўшчыкамі яблыкаў з'яўляюцца Іран, Кітай і Турцыя, і менавіта гэтыя краіны могуць выйграць ад сітуацыі найбольш. Але цяпер Іран, і Турцыя аддаюць перавагу экспартаваць свае яблыкі на Блізкі Усход і ў Індыю, дзе яны могуць атрымаць больш высокую цану за прадукт.

sadyogrody.pl/вх