Беларуская Служба

Трэба спыніць замарожванне коштаў на энерганосьбіты - кіраўнік Мінклімату

04.11.2024 13:30
Мільянер з элітнага хмарачоса ў цэнтры Варшавы не можа плаціць за электрычнасць столькі, колькі бедная сям’я з правінцыі, лічыць міністр па справах клімату.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэтак званы энергетычны шчыт выкарыстоўваўся падчас энергетычнага крызісу. Цяпер, ва ўмовах стабілізацыі энергетычнага рынку, замарожванне цэн неабходна паступова адмяняць, пераконвае ў інтэрв’ю выданню Gazeta Wyborcza міністр па справах клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хэніг-Клёска. Паводле яе, мільянер з элітнага хмарачоса ў цэнтры Варшавы не можа плаціць за электрычнасць столькі, колькі бедная сям’я, якая жыве ў правінцыі.

„У гэтым працэсе неабходна ўлічваць розныя жыццёвыя сітуацыі грамадзян, каб праверыць, ці змогуць яны аплачваць свае рахункі. Таму, у адрозненне ад нашых папярэднікаў, мы дыверсіфікуем правілы падтрымкі спажыўцоў электраэнергіі. Мы ўвялі энергетычны ваўчар – падтрымку, залежную ад памеру даходу, якой скарысталіся больш за 2,4 мільёна хатніх гаспадарак», — сказала міністр па справах клімату.

Паўліна Хенніг-Клёска нагадала, што першапачатковыя выдаткі на ўвядзенне энергетычная шчыта складалі 33 мільярды злотых. У наступным годзе, паводле ацэнак, максімальны кошт пакета складзе 5 мільярдаў злотых.

Яна дадала, што цэны на электрычнасць у Польшчы на аптовым рынку надалей утрымліваюцца ля верхніх межаў коштаў ЕС, таму яна бачыць шмат магчымасцяў для іх зніжэння.



«Мы таксама бачым, што біржавыя цэны зніжаюцца, гэта кірунак, які адлюстроўвае сітуацыю ва ўсёй Еўропе. Тыя краіны, якія маюць вялікую долю аднаўляльных крыніц энергіі на рынку, перыядычна могуць пастаўляць энергію па вельмі нізкіх цэнах. Гэта, безумоўна, уплывае на зніжэнне сярэдняй цаны і гэта ўплывае на канчатковы рахунак(…) таму наша мэта — павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі», — сказала палітык.

Ці тады ў 2025 годзе можна чакаць далейшага замарожаныя цэнаў на электраэнергію для насельніцтва, кіраўнік Міністэрства па справах клімату і навакольнага асяроддзя адказала, што «грошы на гэтыя мэты часткова прадугледжаныя ў бюджэце, таму ў нейкай ступені так».

„Мы назіраем за сітуацыяй на рынку, якая вельмі дынамічная. Ад гэтага залежыць маштаб і форма дапамогі", - сказала яна.

Паўліна Хенніг-Клёска паясніла, што, «як паказвае статыстыка, падтрымка, сярод малазабяспечаных грамадзян, у найбольшай ступені патрэбная аднаасабовым хатнім гаспадаркам, у якіх усе выдаткi на ўтрыманне кватэры выпадаюць на адну асобу».

аз 

У Партугаліі 3/4 электраэнергіі, выкарыстанай у кастрычніку, паходзіла з аднаўляльных крыніц 

25.10.2024 13:13
У кастрычніку найбольшую долю сярод аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным балансе электраэнергіі ў Партугаліі займаюць ветракі — 31%, гідраэлектрастанцыі — 24%, а таксама фотаэлектрычныя панэлі і біямаса — 10%  і 8% адпаведна.