Беларуская Служба

Выбары ў ЗША ўплываюць на курс злотага

06.11.2024 07:49
У выпадку перамогі Дональда Трампа некаторы час сярод інвестараў можа панаваць нервовасць і нявызначанасць.
Польскія грошы Shutterstock/PerlaStudio

Галоўны эканаміст банку Pocztowy Моніка Куртэк заявіла, што нявызначанасць перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША прывяла і да аслаблення польскага злотага:

— Непакой звязаны з рызыкай на фінансавых рынках выкліканы няўпэўненасцю ў выніках выбараў у ЗША. Нявызначанасць будучыні прычынілася да сыходу капіталу з зон, якія лічацца менш бяспечнымі. Вынікам стала аслабленне польскага злотага і іншых валют нашага рэгіёну.

Експертка зазначае, што інвестары чакаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Па гэтай прычыне фінансавыя рынкі дэманструюць павышаную валацільнасць, нестабільнасць.

Моніка Куртэк заявіла, што магчымая перамога Дональда Трампа трактуецца інвестарамі як павышаная рызыка для сусветнай эканомікі.

— Заявы Дональда Трампа непакояць таму, што, калі ён сапраўды ўвядзе мыты на тавары з Еўропы, Кітая і іншых краін, то вынікам будзе павышаная інфляцыя ў ЗША. У такой сітуацыі Федэральны рэзерв, то бок галоўны банк ЗША, будзе вымушаны прыпыніць паніжэнне працэнтных ставак, а нават, верагодна, яму давядзецца іх павышаць.

Экспертка банку Pocztowy лічыць, што калі на выбарах пераможа Камала Харыс, сітуацыя на фінансавых рынках хутка супакоіцца. Яна дадала, што ў выпадку перамогі Дональда Трампа некаторы час сярод інвестараў можа панаваць нервовасць і нявызначанасць.

IAR/яс