Беларуская Служба

У Польшчы пачалі праверку сумленнасці краўдфандынгавых сэрвісаў

06.11.2024 08:02
Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў правярае, ці сайты па зборы сродкаў не парушаюць заканадаўства.
Аўдыё
  • Выбары ў ЗША ўплываюць на курс злотага; У Польшчы пачалі праверку сумленнасці краўдфандынгавых сэрвісаў; Урад хоча пабудаваць яшчэ больш ветракоў
 zrzutka.pl
Сайт zrzutka.plscreen https://zrzutka.pl/

Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKIK) распачаў справу супраць краўфандынгавай кампаніі Zrzutka.pl і яшчэ двух парталаў Pomagam.pl i Siepomaga.pl., на якіх збіраюць грошы розным людзям на дапамогу ў розных справах.

Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў правярае, ці сайты па зборы сродкаў не парушаюць заканадаўства.

Старшыня Упраўлення Томаш Хрустны заявіў, што абвінавачванні супраць Zrzutka.pl тычацца маніпулятыўнага характару некаторых тэкстаў, там размешчаных. 

— Карыстальнік можа быць уведзены ў зман, таму што тэкст на сайце складзены такім чынам,  каб той, хто хоча перадаць ахвяраванне падумаў, што ён абавязкова мусіць заплаціць кошт абслугоўвання сэрвісу. Прыкладанне прымушае ахвярадаўцу некалькі разоў адказваць ці ён напэўна адмаўляецца ўносіць аплату сэрвісу. Дадаткова, падчас гэтага працэсу, аператар сэрвісу выкарыстоўвае маніпулятыўныя тэхнікі і аказвае эмацыйны ціск на ахвяравальніка, што лічыцца забароненай рынкавай практыкай.

Упраўленне канкурэнцыі і абароны спажыўцоў (UOKiK) паведаміла, што карыстальнікі сайтаў Pomoc.pl і Siepomaga.pl таксама скардзяцца на выкарыстанне несправядлівых механізмаў. Пры ўнясенні ахвяраванняў на дабрачынныя зборы ахвярадаўцаў просяць дадаткова падтрымліваць дзейнасць гэтых сайтаў. У абодвух выпадках гэта добраахвотныя ўнёскі, але сумы падтрымкі адзначаюцца аўтаматычна ў памеры 15 працэнтаў ад унёску ў дадзены збор.

IAR/яс

У далучаным файле эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»