Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Мілаш Матыка спадзяецца, што папраўкі ў закон аб ветрапарках будзе перададзены ў парламент да канца гэтага года.
Мэта закону – паскорыць укараненне тэхналогіі зялёнай энергіі ў Польшчы, што – як падкрэсліваюць многія эксперты – можа станоўча паўплываць на кошт электраэнергіі.
Намеснік кіраўніка міністэрства клімату расказаў, якіх пытанняў датычацца змены
— Частка тычыцца тэрыторыі ахопленай праграмай Natura 2000 - гэта сетка ахоўных участкаў на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза, мэта якой абарона біяразнастайнасці на тэрыторыі краін- сябраў ЕС, а частка тэрыторый звязаная з Комплексным інвестыцыйным планам.
Матыка падкрэсліў, што Польшчы патрэбная ветравая энергія – як марская, так і наземная.
— Патэнцыял, які ёсць у нас, у прыватнасці ў цэнтральнай і паўночнай частцы краіны, будзе разблакаваны гэтым законапраектам. Цяпер на 17% тэрыторыі краіны можна ставіць ветрапаркі, а будзе 25%. Гэта істотная змена ў нашым заканадаўстве, якая затым выліецца ў інвестыцыі.
25 верасня Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя прадставіла праект змяненняў у Закон аб інвестыцыях у ветравыя электрастанцыі для кансультацый з грамадскасцю.
Мяркуецца, у тым ліку, што мінімальная адлегласць паміж ветрапаркам і жылымі будынкамі складзе 500 м. Дагэтуль абавязковая адлегласць гэта 700 м. Разам з тым ветрапарк нельга будзе размяшчаць у нацыянальных парках, запаведніках, ландшафтных парках і зонах Natura 2000.
IAR/яс