Міністр дзяржаўных актываў Польшчы Якуб Яворскі падчас канферэнцыі EuroPower 2024 закрануў фінансаванне развіцця зялёнай энергетыкі, яго словы цытуе партал energetyka24.com.
– У бліжэйшыя гады мы вылучым каля 90 мільярдаў злотых на інвестыцыі ў аднаўляльную энергетыку. Мы ўкладзем агулам каля 150 мільярдаў злотых у інфраструктуру і энергасеткі. АЭС каштуе 150 мільярдаў злотых. Калі падсумаваць, то нам спатрэбіцца амаль 400 мільярдаў злотых (больш за 90 млрд еўра).
Ёсць пытанне фінансавання гэтых інвестыцый, і тут важную ролю адыгрываюць сродкі з Нацыянальнага плану рэканструкцыі, – заявіў міністр дзяржаўных актываў Польшчы.
У рамках энергетычнай трансфармацыі Польшча плануе дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2050 года.
эж