Угнаенні з Расіі і Беларусі, якія трапляюць у ЕС, а асабліва ў Польшчу, моцны б'юць па еўрапейскіх вытворцах. Польскія прадпрыемствы, якія вырабляюць угнаенні, адчуваюць гэта найбольш балюча і разлічваюць на ўмяшанне дзяржавы, паведамляе Puls Biznesu.
Польшча становіцца лідарам у ЕС паводле маштабаў імпарту азотных угнаенняў з Расіі. У перыяд са студзеня па жнівень 2024 года Польшча імпартавала 862 тыс. тон азотных угнаенняў з гэтай краіны, што складае больш за 26% усяго імпарту ўгнаенняў з Расіі ва ўсе краіны ЕС, - сведчаць звесткі Еўрастата і Інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі і харчавання, якія цытуе Puls Biznesu.
Паводле старшыні Польскай палаты хімічнай прамысловасці (PIPC) Томаша Зяліньскага, якога цытуе Puls Biznesu, прычына ў тым, што выкарыстоўваецца, у тым ліку, цэнавы дэмпінг расійскімі і беларускімі кампаніямі. У канчатковым рахунку, на яго думку, гэта можа ствараць сур'ёзныя пагрозы, звязаныя, у тым ліку, з захопам рынку і ростам цэнаў, а таксама з залежнасцю ад прадуктаў з усходу.
Сітуацыя польскіх і еўрапейскіх вытворцаў угнаенняў дадаткова ўскладняецца тым, што большасць з іх фіксуе зніжэнне канкурэнтаздольнасці ў параўнанні з сітуацыяй на сусветным рынку. Праблемы польскіх вытворцаў яшчэ большыя з-за вышэйшых за сярэднія выдаткаў на вытворчасць, звязаных галоўным чынам з высокімі цэнамі на газ.
Польскі вытворцы ўгнаенняў дабіваюцца пашырэнне санкцый і ўвядзення забароны на імпарт мінеральных угнаенняў, вырабленых у Расіі і Беларусі, а таксама ўвядзення механізмаў кантролю і нагляду за ўгнаеннямі, якія паступаюць у краіну, і іх распаўсюджваннем сярод польскіх фермераў.
эж