Беларуская Служба

Катар пагражае спыніць пастаўкі газу ў ЕС

27.12.2024 10:55
Калі краіны ЕС накладуць штрафы на катарскія кампаніі ў адпаведнасці з новым законам аб належнай абачлівасці (due diligence  - працэдура складання аб'ектыўнага ўяўлення аб аб'екце інвеставання), Катар «спыніць пастаўкі газу ў Еўропу».
Ілюстрацыя evgenii mitroshin/ Shutterstock

З пагрозай выступіў міністр энергетыкі Катара Саад аль-Каабі, які папярэдзіў, што калі краіны ЕС накладуць штрафы на катарскія кампаніі ў адпаведнасці з новым законам аб належнай абачлівасці (due diligence  - працэдура складання аб'ектыўнага ўяўлення аб аб'екце інвеставання), яны «спыняць пастаўкі газу ў Еўропу»,   —  чытаем на польскім партале energetyka24.com.

Гаворка ідзе пра правілы, якія тычацца клопату аб правах чалавека, працоўных правах і прымус да прыняцця стратэгіі кліматычнай нейтральнасці да 2050 года. На іх аснове з 2027 года краіны ЕС змогуць накладаць штрафы на кампаніі з трэціх краін. Катар асцерагаецца, што магчымыя штрафы для яго кампаній могуць дасягнуць 5% сусветных даходаў. «Гэта грошы нашых грамадзян. Я не блефую», — заявіў міністр Саад аль-Каабі, якога цытаваў польскі партал.

Аднак палітык дадаў, што ёсць «прастора для кампрамісу», калі штрафы будуць абмежаваныя даходамі, атрыманымі ў Еўрапейскім саюзе.

эж