Іншыя аргументы на карысць валюты ЕС — вайна ва Украіне і рост геапалітычнай рызыкі ў рэгіёне, піша Rzeczpospolita.
За адзіную валюту выступаюць рэкордныя 74 працэнты жыхароў Еўрасаюза і ажно 81 працэнт жыхароў еўразоны, паказала восеньскае даследаванне ЕС «Еўрабарометр». Тым часам у Польшчы змяншаецца колькасць прыхільнікаў пераходу на еўра, а публічныя дыскусіі наконт гэтага амаль згаслі.
– Апошнія гады ў слабай дыскусіі наконт еўра ў Польшчы дамінавала негатыўнае меркаванне інстытуцыйных гульцоў. Урад PiS пры падтрымцы кіраўніцтва Нацбанка Польшчы і грамадскіх СМІ істотна паспрыяў пагаршэнню настрояў сярод людзей у дачыненні да еўра. Што яшчэ горш, змена ўлады тут нічога не змяніла, – кажа галоўны эканаміст Польскай рады бізнесу Януш Янковяк. – Як і ў многіх іншых важных пытаннях, цяперашняя ўлада практыкуе мяккі папулізм, падкрэсліваючы сваё нежаданне рабіць якія-небудзь дзеянні, каб падтрымаць падрыхтоўку да адмены саступак (у выпадку Польшчы, дагаворны дазвол на часовае выкарыстанне злотага – рэд.).
А наратыў Нацбанка ўжо адкрыта агрэсіўны, дадае Янковяк. На яго думку, неапублікаванне афіцыйных справаздач аб канвергенцыі, неаднаўленне пасады ўрадавага ўпаўнаважанага па інтэграцыі з еўразонай [да ПіС яна існавала ў Міністэрстве фінансаў – рэд.] і ліквідацыя аддзела, які гэтым займаўся ў цэнтральным банку азначае, што веды палякаў аб выдатках і выгадах недастатковыя наконт далучэння да еўразоны.
Знаходжанне па-за зонай супольнай еўрапейскай валюты не павялічвае аўтаноміі нацыянальнай эканамічнай ці манетарнай палітыкі і не гарантуе эканамічнай бяспекі ў выпадку знешніх шокаў, сцвярджае Януш Янковяк. Ён дадае, што для таго, каб ведаць гэта,
людзі павінны быць надзейна інфармаваныя аб балансе выдаткаў і выгод членства ў еўразоне. І гэта абавязковая праца на ўзроўні ўрада, цэнтральнага банка і парламента.
«Калі мы глядзім на геапалітыку, то, асабліва пасля пачатку вайны ва Украіне, месца для спрэчак значна менш. З пункту бяспекі, у тым ліку эканамічнай, мы павінны проста перайсці на еўра – гэта расстаўляе кропкі над «i». Геапалітыка— аргумент за еўра, але шлях доўгі», — кажа праф. Вітольд Арлоўскі.
На геапалітыку звяртае ўвагу і галоўны эканаміст банку Credit Agricole Polska Якуб Бароўскі:
– Вайна і павелічэнне геапалітычных рызы у нашым рэгіёне з’яўляюцца дадатковым аргументам для ўвядзення еўра ў Польшчы.
Аднак, на думку Бароўскага, гэта аддаленая перспектыва, бо цяпер не вельмі добры час для пераходу на еўра. Перш чым гэта адбудзецца, эканоміка павінна вярнуцца да макраэканамічнай раўнавагі, а інфляцыя павінна быць зніжана. Мусіць быць перспектыва доўгатэрміновага выканання крытэрыяў уваходжання ў еўразону – тлумачыць галоўны эканаміст Credit Agricole Polska.
Паводле Rzeczpospolita/вх