Беларуская Служба

Нафтаканцэрн Оrlen прадставіў новую стратэгію на бліжэйшыя 10 гадоў

14.01.2025 16:21
Orlen не адмаўляецца ні ад газу, ні ад ветру.
  Orlen
АЗС кампаніі OrlenPKN Orlen/mat.pras

Інвестыцыйныя выдаткі канцэрну Orlen у бліжэйшыя 10 гадоў павінны скласці 350-380 мільярдаў злотых (83 млрд-90 млрд еўра). Гэта прадугледжвае новая стратэгія кампаніі. Яна ўключае павелічэнне здабычы газу, будаўніцтва чатырох марскіх ветрапаркаў, буйнамаштабных сховішчаў энергіі і як мінімум дзвюх малых атамных электрастанцый.

Галоўны рэдактар ​​Green-news.pl Юстына Пішчатоўска заявіла, што гэта найбуйнейшы інвестыцыйны план у польскім энергетычным сектары. Пераважная частка выдаткаў будзе накіравана на энергетычныя праекты, у тым ліку аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Юстына Пішчатоўска таксама звярнула ўвагу на паведамленні аб павелічэнні здабычы газу канцэрнам Orlen.

— Павелічэнне здабычы газу паказвае, што вялікі аптымізм, які мы назіралі за апошнія гады, сёння патрэбна збалансаваць. Orlen пацвярджае тое, аб чым гаварылася ўжо нейкі час, што газ будзе разглядацца паліўнымі кампаніямі як пераходнае паліва.

Orlen - найбуйнейшая нафтагазавая кампанія ў Польшчы і ў Цэнтральнай Еўропе. На прадпрыемстве працуе 65 тысяч чалавек.

IAR/ яс