Беларуская Служба

Польшча мае амбіцыі цягам бліжэйшых гадоў увайсці ў першую дзясятку найвялікшых наватараў ЕС

14.01.2025 18:12
Сёння з пункту гледжання інавацый сярод 27 краін-сяброў Еўрасаюза Польшча займае 23-е месца.
Аўдыё
  • Польшча мае амбіцыі ўвайсці ў першую дзясятку найвялікшых наватараў ЕС; Прадаецца Чанстахоўскі металургічны завод за 45 млн еўра; Нафтаканцэрн Оrlenне адмаўляецца ад газу
      -
Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч www.gov.pl

200 мільярдаў злотых (46,5 млрд еўра) – такую ​​падтрымку атрымаюць польскія прадпрыемствы з фондаў Еўрасаюза і Нацыянальнай праграмы адбудовы. Грошы пойдуць на інавацыі, у тым ліку лічбавізацыю, прасоўванне польскіх прадуктаў за мяжой і развіццё штучнага інтэлекту. Пачаўся чарговы этап прыём заявак.

Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч (Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz) сказала, што інавацыі польскіх прадпрыемстваў трэба перавесці на новыя рэйкі:

 — Сёння з пункту гледжання інавацый сярод 27 краін-сяброў Еўрасаюза Польшча займае 23-е месца. Гэта дрэнна, і мы мусім гэта змяніць. У нас вялікія амбіцыі, каб цягам бліжэйшага дзесяцігоддзя Польшча ўвайшла ў першую дзясятку найвялікшых наватараў ЕС.

Падаваць заяўкі на падтрымку можна да 28 сакавіка. Максімальная сума падтрымкі для аднаго прадпрыемства складае 150 мільёнаў злотых (35,7 тыс. еўра. Шанцы атрымаць фінансаванне маюць кампаніі, чые ідэі даюць надзею на развіццё інавацый:

У 2025 годзе адбудуцца яшчэ чатыры конкурсы на падтрымку інавацый польскіх кампаній. Чакаецца, што рэалізацыя суфінансаваных праектаў станоўча паўплывае на стан польскай эканомікі.

IAR/яс