Беларуская Служба

Праблемы вытворцаў аднаўляльнай энергіі. Аператары адмаўляюцца падключаць іх да сеткі

29.01.2025 11:30
Міністэрства па справах клімату і аховы навакольнага асяроддзя плануе ўвядзенне рашэнняў, якія павінны іх да гэтага заахвоціць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Klas_lu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства па справах клімату і аховы навакольнага асяроддзя паведаміла аб увядзенні новых гібкіх кантрактаў, якія закліканы заахвоціць аператараў энергетычных сетак падключаць устаноўкі аднаўляльных крыніцаў энергіі. Сёння сур'ёзнай праблемай з'яўляюцца адмовы ў падключэнні такіх установак да сеткі энергаперадачы. Як піша Dziennik Gazeta Prawna, у 2023 годзе аператары сетак адмовіліся падключыць амаль 7,5 тысяч індывідуальных вытворцаў электраэнергіі з аднаўляльных крыніц.



Пакуль невядома, як будуць выглядаць новыя кантракты, але, верагодна, яны не будуць гарантаваць прыёму ўсёй электраэнергіі, вырабленай з аднаўляльных крыніц.

«З пункту гледжання вытворцы энергіі, падпісанне такога кантракту звязана з высокай рызыкай, таму што ён пагаджаецца з тым, што колькасць энергіі, якую ў яго возьме аператар, залежыць ад свабоднага меркавання згаданага аператара», - кажа Кацпер Скальскі з юрыдычнай канцылярыі «Рачыньскі Скальскі».

У сваю чаргу аператары адзначаюць неабходнасць перагляду і арганізацыі працэсу падключэння ў сувязі з рашучым ростам колькасці заявак ад вытворцаў.



Міністэрства па справах клімату і аховы навакольнага асяроддзя таксама хоча адтэрмінаваць  увядзенне Цэнтральнай сістэму інфармацыі рынку энергіі да кастрычніка 2026 года. Нагадваем, згаданая сістэма прызначана для таго, каб канчатковыя спажыўцы маглі свабодна мяняць пастаўшчыкоў электраэнергіі і карыстацца дынамічнымі цэнамі на яе.

аз