Прадстаўнікі BelPol правялі брыфінг у Міністэрстве замежных спраў Германіі. Як паведамляе аб’яднаннe былых беларускіх сілавікоў, мэтай сустрэчы стала прадастаўленне дакладнай і ўсебаковай інфармацыі аб унутранай сітуацыі ў Беларусі, а таксама абмеркаванне магчымых напрамкаў міжнароднага рэагавання.
Падчас брыфінгу было падкрэслена: далейшае ўзмацненне жорсткасці палітычных рэпрэсій з боку беларускага рэжыму, мілітарызацыя беларускай эканомікі, эфектыўнасць санкцыйнага ціску і прапановы па яго ўзмацненню.
Адмысловая ўвага была нададзена неабходнасці адаптацыі санкцыйных механізмаў ва ўмовах іх сістэмнага абыходу. У тым ліку, былі прыведзены канкрэтныя выпадкі ўдзелу нямецкіх кампаній у гэтым працэсе.
Закраналася таксама пытанне пагрозаў рэгіянальнай бяспецы, у тым ліку, актывізацыя ваенных вучэнняў, размяшчэнне ваеннай тэхнікі на мяжы з ЕС і рост рыторыкі, накіраванай на канфрантацыю з НАТА.
Паводле прадстаўнікоў аб’яднання былых беларускіх сілавікоў, канструктыўны характар дыялогу, прадэманстраваны падчас брыфінгу, сведчыць аб наяўнасці палітычнай волі да паглыблення супрацоўніцтва.
У бліжэйшай перспектыве магчымае пашырэнне каардынацыі па пытаннях маніторынгу санкцыйнай палітыкі, сумесных аналітычных ініцыятыў, чытаем на сайце BelPol.
аз